Акцэнты

09.12.2023

Тры кнігі ад паэткі Сабыны Брыло

Паэтка і журналістка Сабіна Брыло расказвае «Экслібрысу» пра кнігі, якія цяпер мае з сабою.

09.12.2023

«Агулам было каля ста гадзін сырога матэрыялу». Як здымалі дакфільм «Радзіма», што прэтэндуе на Еўраоскар

Дакументальная кінастужка «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка пра гвалт у беларускім войску, гвалт у грамадстве, вывучаную бездапаможнасць, няўменне браць кіраванне лёсам у свае рукі (гэты спіс наратываў кожны можна дапоўніць пасля прагляду) паспяхова гастралюе па еўрапейскіх фестывалях. Дарэчы, ужо сёння, 9 снежня, будзе вядома, ці фільм атрымае прэстыжную прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі — стужка ў шорт-лісце. БАЖ паразмаўляў з аўтарамі пра адказнасць творцы і героя, шанцы захаваць сябе ў прафесіі.

08.12.2023

«Журналісты сутыкаюцца з праблемамі, якія ставяць пад пагрозу само існаванне медыяў». Што абмяркоўвалі беларусы ў Сейме Літвы

Падчас форуму свабоднай журналістыкі ў Вільні асабістым досведам падзялілася праграмная дырэктарка Malanka Media Кацярына Пытлева: «Я хварэла на рак і не магла дазволіць сабе бальнічны». Паводле яе, часам незалежныя журналісты ў выгнанні сутыкаюцца з ціскам з боку рэдакцый, знаходзяцца ва ўразлівым стане і працуюць у жорсткіх умовах.

08.12.2023

Рэдактарка часопіса Pamyłka Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»

Раней Святлана Волчак выкладала фізіку ў БДУ, а яшчэ кіравала страйкамам універсітэта. Пасля звальнення і затрыманняў яна пераехала ў Польшчу, дзе разам з калегамі стварае першы беларускі навукова-папулярны часопіс Pamyłka, марыць пра ўзнікненне супольнасці беларускіх навукоўцаў і плануе заснаваць для іх народную прэмію «Бізон Гіг’с». 

07.12.2023

Дыскрымінацыя беларускай мовы: даследаванне Аліны Нагорнай даступна ў чатырох моўных версіях

Аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная прадставіла вынікі даследавання «Даступнасць і дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі» на рускай і англійскай мовах. Раней гэтыя вынікі былі апублікаваныя па беларуску, ёсць таксама версія на нямецкай мове. Рэсурс «Мова Гомель» прапануе прыглядзецца да некаторых лічбаў і фактаў.

07.12.2023

1000 дзён без каханага чалавека. Размова з Вольгай Івашынай — жонкай журналіста, асуджанага за працу на 13 гадоў

6 снежня — роўна 1000 дзён з затрымання журналіста Дзяніса Івашына. Яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі за тое, што ён рыхтаваў журналісцкія матэрыялы, абвінаваціўшы ў здрадзе дзяржаве і незаконным зборы інфармацыі. Яго жонка Вольга ўвесь гэты час вядзе групу ў фэйсбуку і тг-канал з навінамі аб заключэнні мужа. «Медыязона» паразмаўляла з ёй і ўспамінае, што адбывалася з Івашыным за гэтыя амаль тры гады.

06.12.2023

Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?

Учора, 5 снежня, на YouTube-канале «Белсату» была размешчана перадача праграмы «Шчыра кажучы» з удзелам былой рэдактаркі праекта па дэананімізацыі удзельнікаў рэпрэсій «Чорная кніга Беларусі». Яніна Сазановіч выступіла з некалькімі рэзкімі заявамі на адрас Франака Вячоркі, Аляксандра Азарава і цалкам дэмакратычных сілаў. Але неўзабаве відэа было выдалена (вярнулі яго толькі на наступны дзень), што выклікала негатыўны рэзананс. Аўтар БАЖ пераказвае змест роліку і спрабуе разабрацца ў сітуацыі.

06.12.2023

Што беларусы чыталі 100 гадоў таму ў незалежнай прэсе?

6 снежня 1925 году выйшаў у свет першы нумар газеты «Сялянская Ніва». Дзякуючы таму, што гэта адбывалася не ў камуністычнай частцы краіны, а ў Вільні, маем справу з медыя без чырвонай прапаганды. Што пісалі і што чыталі беларусы ў той нібы далёкі час?

06.12.2023

«Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

Часцяком менавіта крыніцы інфармацыі дапамагаюць выкрываць злачынныя схемы, абараняць звычайных людзей і нават прадухіляць ядзерныя катастрофы. Аднак самі яны аказваюцца пад ударам. Як засцерагчы іх ад судовых пераследаў і злоўжыванняў з боку абвінавачаных? Гэтыя пытанні абмяркоўвалі юрысты ў Празе (Чэхія) на семінары, па выніках якога выпусцілі сумесную справаздачу. Пра што ідзе гаворка ў важным дакуменце?

05.12.2023

На сустрэчу з віцебскімі падлеткамі запрасілі блогера, які ў сваіх відэароліках зневажае настаўнікаў і ўжывае ненарматыўную лексіку

Сустрэча з блогерам-«мільённікам» Мікітам Уданоўскім прайшла ў віцебскай Медыялабараторыі, якую ўрачыста адкрылі ў прысутнасці міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. Віцебскі блогер стаў першым госцем прасторы, створанай «пад кіраўніцтвам ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і рэдакцыі абласной газеты «Витебские вести».