Акцэнты

28.11.2023

Ізгой, які знайшоў сябе ў прапагандзе. Гісторыя прапагандыста Андрэя Мукавозчыка

Адзін з галоўных і найбольш адыёзных рупараў прапаганды ўладаў — супрацоўнік выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык. Некаторыя з вас могуць памятаць яго па працы на беларускім тэлебачанні ў дзевяностыя і нулявыя, але менавіта падзеі 2020 года і іх наступствы зрабілі прапагандыста вядомым многім беларусам (і нават дазволілі вярнуцца на тэлебачанне — хай і ў новай ролі). «Зеркало» расказвае, як гэты няўдалы навуковец прыйшоў у КВН, дзе прайграў барацьбу Аляксандру Маслякову і, застаўшыся ні з чым, перайшоў да абразаў і фізічных пагроз усім нязгодным з палітыкай уладаў.

27.11.2023

12 пунктаў ад відэааблогера — пра тое, чаму ў Беларусі памерла здымка з паветра

Новыя правілы здымкі з дрона ў Беларусі, якія з’явіліся ў чэрвені 2023 года, змены ў Паветраны кодэкс Беларусі і ўказ Лукашэнкі ад 25 верасня «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» сталі фактычна забаронай на здымку з паветра. Відэа з апісаннем таго, што трэба зрабіць для звычайнай гарадской здымкі замест, уласна, самой здымкі, з’явілася ў YouTube-канале «Михалыч».

27.11.2023

Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

«Параза ў інфармацыйнай вайне» — гэтае агучанае некаторымі меркаванне, што тычыцца дэмакратычнага руху агулам і незалежных медыяў у прыватнасці, выклікае непагадненне сярод журналістаў, ды і сацыёлагі падкрэсліваюць — праблема ў іншым. Але як супрацьстаяць рэжыму, які пастаянна карыстаецца забароненымі прыёмамі? Адзінага выйсця, здаецца, няма, аднак агульная тактыка зразумелая.

27.11.2023

Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык

Першы «юбілей» 10-гадовая дачка журналіста Яніна сустрэла без таты. Але бацька ўважліва сочыць за тым, як растуць дзеці, дае парады па выхаванні і марыць пра вандроўкі з імі.

25.11.2023

Беларускі навуковец, чые здымкі публікуе NASA — пра астрапейзажы, галактыку Андрамеды, «зорку Венеру» і касмічныя краявіды на Крыце

Аматар-астрафатограф Дзмітрый Канановіч аўтар мноства здымкаў зорнага неба. У яго калекцыі — фота з сузор’ямі, каметамі, зорамі і іншымі касмічнымі аб’ектамі. Нядаўна яго незвычайны астрапейзаж з галактыкай Андрамеды стаў здымкам дня на навукова-папулярным сайце NASA. Навуковец з Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта лічыць, што сваім незвычайным здымкам сказаў новае слова ў астрапейзажы. Пагаварылі з ім і паглядзелі найлепшыя з фота.

25.11.2023

Як дзяўчына з Мінска стала адной з заснавальніц сучаснага брытанскага балету

Яна атрымала сусветную вядомасць як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Працавала з першай пастаяннай брытанскай трупай Ballet Club і была адной з тых творцаў, хто заклаў традыцыі сучаснага брытанскага балету. І таксама — адной з тых, чыё імя Беларуская рада культуры ўключыла ў кампанію #art_born_Belarus: беларусы мусяць ведаць і прамаваць у свеце, каб аўтарку не прадстаўлялі яе «Russian-born theatrical designer» альбо «брытанскую мастачку». «Салідарнасць» сабрала 6 фактаў з жыцця тэатральнай мастачкі Соф’і Федаровіч.

24.11.2023

Падручнік з адказамі на беларусафобныя стэрэатыпы. Блогер «daroha» Валер Руселік — пра новы відэапраект «Хрусь і папалам»

Што такое якасны кантэнт? Як прыцягнуць беларускага гледача да беларускага кантэнту і як дайсці да беларусаў унутры Беларусі? Чаму падтрымка беларускіх блогераў — інвестыцыя ў будучыню? На гэтыя пытанні адказаў блогер Валер Руселік у эфіры «Еўрарадыё». Таксама Валер распавёў пра стварэнне новага відэапраекта «Хрусь і папалам» — разам з культурна-асветніцкім парталам «Будзьма беларусамі» і ў супрацы з «Купалаўцамі». І пра тое, як праект ламае беларусафобныя стэрэатыпы.

24.11.2023

«Я готова идти до конца». Журналистка из российской провинции решила стать президентом и дала большое интервью белорусскому медиа

Журналистку Екатерину Дунцову вызвали в прокуратуру после того, как она заявила, что хочет баллотироваться на пост президента России. Несмотря на это, отказываться от своих политических амбиций она не собирается и рассчитывает на поддержку россиян, выступающих против войны и политических репрессий. По словам Дунцовой, на предвыборном сайте за ее выдвижение уже проголосовали более 10 тысяч человек. О том, почему она решила участвовать в выборах президента РФ, готова ли сотрудничать со структурами Навального и не боится ли продвигать антивоенную повестку, Екатерина Дунцова рассказала в эксклюзивном интервью «Вот Так» — онлайн-пректу независимого телеканала «Белсат».

24.11.2023

«Вайну трэба дакументаваць». Гутарка з фатографам, які здымаў Марыупаль у агні

Еўрарадыё заспела Яўгена Малалетку дома ў Кіеве. У яго зламаная нага, праз што мімаволі з'явіўся жарт, што толькі так можна прымусіць ваеннага фатографа не працаваць. На стале стаяў свежы пірог, які зрабіла яго бабуля з цяпер акупаванага Бярдзянска.

23.11.2023

Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

117 гадоў таму, 23 лістапада 1906 года (10 лістапада па старым стылі) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». Ці ўнікальны такі досвед у гісторыі «Нашай Нівы»? Ці прасцей было пачынальнікам гэтага праекта больш за сто гадоў таму, ва ўмовах Расійскай імперыі? Ці можна тагачасныя варункі хоць бы ўмоўна параўноўваць з тымі, у якіх працуюць беларускія журналісты пры рэжыме Лукашэнкі хай сабе нават не ў апошнія два гады, а ў адносна «траваедныя» папярэднія?