Архіў

«Цяжка займацца нават спортам». Што вядома пра зьняволенага журналіста Алеся Любенчука
Палітвязень у калёніі пакутуе ад хваробы хрыбетніка, піша «Радыё Свабода».

«Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні
Як і многія заходнія фотажурналісты ў 2020 годзе, француз Ян Шмідт-Уітлі хацеў паехаць у Беларусь. Не атрымалася. Ён так і не пабываў у нашай краіне. Але неўзабаве зацікавіўся эмігранцкай тэмай і стаў летапісцам беларусаў у выгнанні. Цяпер дакументаліст робіць вялікі праект пра студэнтаў, прадпрымальнікаў, ваяроў палка Каліноўскага. «У нейкі момант людзі перастаюць мяне заўважаць, а я наўпрост фіксую іх жыццё», — кажа фатограф.

Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі
У дзень народзінаў галоўнай рэдактаркі TUT. BY Марыны Золатавай арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) завяршыла кампанію «Паштоўкі для Марыны». 6 лістапада сотні паштовак, лістоў і інтэрнэт-паведамленняў у падтрымку зняволенай гэта беларускай журналісткі былі перададзены ў амбасады Беларусі ў сямі гарадах свету. RSF,сумесна з сям'ёй Марыны Золатавай і яе вядомымі прыхільнікамі дала зразумець беларускім уладам, што міжнародная супольнасць уважліва сочыць за справай Марыны Золатавай і патрабуе вызвалення трох дзясяткаў супрацоўнікаў СМІ, якія знаходзяцца ў зняволенні ў гэтай краіне.

Яўген Меркіс сустрэне дзень народзінаў за кратамі
Палітзняволены журналіст Яўген Меркіс адзначыць дзень нараджэння ў шклоўскай калоніі. 8 лістапада вядомаму гомельскаму краязнаўцу, журналісту і гісторыку Яўгену Меркісу споўніцца 37 год. Гэта другі дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі, піша «Штодзень».

Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў
Нашая калега Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына.

У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі
На заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў удзельнікі і ўдзельніцы медыйнай панэлі беларуска-ўкраінскага экспертнага форуму імя Астрожскіх скончылі мерапрыемства акцыяй салідарнасці са зняволенымі медыйшчыкамі.

Беларускае назалежнае кіно ва Украіне: стартуе фестываль «1084. На мяжы»
З 9 лістапада 2023 года ва Украіне пачнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Цягам трох месяцаў у пяці гарадах пройдуць афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы. Падчас аднаго з іх прагучаць песні на вершы палітзняволенага медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава.

6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі
Марына Золатава стала першым галоўным рэдактарам TUT.BY у 2004 годзе і заставалася на гэтай пасадзе да прымусовай яго ліквідацыі ў 2021-м, на той момант ужо самага папулярнага медыярэсурсу краіны. 12 год пазбаўлення волі — такі прысуд вынес сёлета 17 сакавіка Мінскі гарадскі суд Марыне Золатавай і гендырэктару TUT.BY Людміле Чэкінай.

Прыбытак ад ChatGPT не падае, але некаторыя іншыя праграмы са штучным інтэлектам пераўзыходзяць яго
ChatGPT лідзіруе сярод іншых праграм на базе ШІ па колькасці спамповак на мабільных прыладах. Аднак, на здзіўленне, гэта не найлепшая ШІ-праграма ў плане даходнасці — некалькі іншых праграм і нават некаторыя чат-боты насамрэч зарабляюць больш, чым найпапулярнейшы ChatGPT, які стаў ці не агульнай назвай для ўсіх чат-ботаў са штучным інтэлектам, піша «Наша Ніва».

Сілавікі затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча
Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».