Архіў

01.12.2023

БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

7 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Саюзам журналістаў Літвы правядзе ў памяшканні Сейма Літвы ўжо традыцыйны форум свабоднай журналістыкі, які сёлета займеў яшчэ больш міжнародны характар – Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў: «Міжнародныя канфлікты і журналістыка»

30.11.2023

У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшоў намеснік БАЖ Алег Агееў

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў пазначаны ў шорт-лісце намінацыі  «Праваабронца года-2023».

30.11.2023

Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, «Вясна» сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

30.11.2023

У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ

Новае ганаровае званне «Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі»  прапануюць увесці ў Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

30.11.2023

«Якая ў вас адукацыя? — Блогер!» Што не так з прапановай адкрыць новую спецыяльнасць ў беларускіх ВНУ

Не разумеючы сутнасці і прынцыпаў працы блогера, улады робяць недарэчныя спробы прыцягнуць маладое пакаленне ў беларускія ВНУ. Навошта ўвогуле патрэбны дыплом у такой сферы? І ці бяспечна займацца гэтым у Беларусі? Свае меркаванне выказаў аўтар «Новага часу».

30.11.2023

Як бяспечна чытаць навіны ў Беларусі

Чытаць навіны ў Беларусі даўно стала небяспечна: большасць медыя прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», за распаўсюджванне якіх можна атрымаць 15 сутак. І хоць чытанне падпіскай не з'яўляецца, немагчыма спрагназаваць, што будзе, калі ў вашым тэлефоне знойдуць нейкія сляды «экстрэмісцкіх» СМІ. Таму «Медыязона» раіць, як у Беларусі чытаць сумленныя навіны больш бяспечна.

29.11.2023

«Турэмныя дзённікі» Вольгі Класкоўскай. Горкая чаша была выпіта не дарэмна

У заключнай частцы дзённікаў журналістка спрабуе адказаць на пытанне «дзеля чаго ўсё гэта было?»

29.11.2023

«Самое зависимое медиа в мире». Маргарита Левчук представила новый сатирический проект

Певица и общественный деятель Маргарита Левчук недавно представила новую сатирическую программу «Еўраначос». В ней артистка выступает в уже знакомом и популярном по проекту «Красная зелень» образе Яленаўны и рассказывает «правду про Запад», заметила «Салідарнасць».

29.11.2023

У Беларусі наклалі арышт на маёмасць рэдактара Аршанскага незалежнага сайта

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», рашэнне накласці арышт на маёмасць Ігара Казмерчака прынята на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада. 

29.11.2023

Дзень народзінаў за кратамі адзначае Ірына Леўшына, галоўны рэдактар БелаПАН

29 лістапада Ірыне Леўшынай спаўняецца 58 гадоў. Зараз журналістка адбывае прысуд у гомельскай жаночай калоніі № 4.