Архіў

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Наши коллеги находятся в неволе по уголовным делам. Поддержим их письмами! Настоятельно рекомендуем отправлять именно заказные письма или письма 1 класса — у них гораздо больше шансов дойти. Можно также пользоваться сервисом Письмо.бел. Не забывайте вложить конверт для обратного письма, а лучше — несколько! Обязательно пишите ФИО человека полностью! Как сделать небольшой денежный перевод человеку в СИЗО

Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке
В ответ на репрессии против представителей медиа откликнулись многие инициативы, готовые помогать журналистам оставаться в профессии и справляться с трудностями в эмиграции. Увы, информация об этом часто теряется в потоке новостной ленты. Белорусская ассоциация журналистов решила объединить полезные ссылки в одном месте. Ниже мы приводим описания программ и их контакты. Материал будет обновляться. Если вы знаете о новых публичных программах, которые подходят беларусам_кам, пожалуйста, сообщите нам на press@baj.by, и мы добавим их в список.

1000 дзён без каханага чалавека. Размова з Вольгай Івашынай — жонкай журналіста, асуджанага за працу на 13 гадоў
6 снежня — роўна 1000 дзён з затрымання журналіста Дзяніса Івашына. Яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі за тое, што ён рыхтаваў журналісцкія матэрыялы, абвінаваціўшы ў здрадзе дзяржаве і незаконным зборы інфармацыі. Яго жонка Вольга ўвесь гэты час вядзе групу ў фэйсбуку і тг-канал з навінамі аб заключэнні мужа. «Медыязона» паразмаўляла з ёй і ўспамінае, што адбывалася з Івашыным за гэтыя амаль тры гады.

Роўнабедраны трохкутнік. У Вільні праходзіць форум свабоднай журналістыкі
Сёння, 7 снежня, у Сейме Літвы па ўжо добрай традыцыі праходзіць форум свабоднай журналістыкі. У Вільні сабраліся нашыя калегі з краінаў Балтыі і прадстаўнікі беларускіх незалежных медыяў. Як падкрэсліў старшыня БАЖ, цяпер асабліва важна нагадваць пра роўнабедраны трохкутнік: Беларусь — беларуская незалежная журналістыка — беларускія журналісты і наогул палітвязні за кратамі.

Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
Выдавецтва Litaralna прэзентавала аўдыякнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газеты. У іх Кастусь Каліноўскі звяртаўся да суайчыннікаў падчас паўстання 1862−1863 гадоў.

У глыбоцкай кватэры журналіста Змітра Лупача сілавікі правялі ператрус
Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач два з паловай гады таму быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне міжнацыянальнай варожасці. Такім чынам, «трохпакаёўка» на вуліцы Савецкай у Глыбокім з тае пары стаяла зачыненая — у ёй ніхто не жыў.

У магілёўскага журналіста Барыса Вырвіча адбыўся ператрус. Ён сам на свабодзе
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Анлайн-сустрэча «Робім падкаст!» з Дзянісам Васільковым (дэдлайн — 8 снежня)
Усіх жадаючых запрашаюць на сустрэчу з вопытным падкастэрам і медыяспецыялістам Дзянісам Васільковым. Мерапрыемства адбудзецца ў YouTube 8 снежня 2023 года.

У Ваўкавыску судзяць зняволенага блогера Паўла Вінаградава
Пасяджэнне суда Ваўкавыскага раёна па справе палітзняволенага Паўла Вінаградава, які на сёння адбывае прысуд у папраўчай калоніі № 11, носіць назву «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення ўмоў рэжыму».

Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?
Учора, 5 снежня, на YouTube-канале «Белсату» была размешчана перадача праграмы «Шчыра кажучы» з удзелам былой рэдактаркі праекта па дэананімізацыі удзельнікаў рэпрэсій «Чорная кніга Беларусі». Яніна Сазановіч выступіла з некалькімі рэзкімі заявамі на адрас Франака Вячоркі, Аляксандра Азарава і цалкам дэмакратычных сілаў. Але неўзабаве відэа было выдалена (вярнулі яго толькі на наступны дзень), што выклікала негатыўны рэзананс. Аўтар БАЖ пераказвае змест роліку і спрабуе разабрацца ў сітуацыі.