Архіў

22.9 КаАП – новая зброя супраць незалежных журналістаў і распаўсюднікаў
У беларускіх праваахоўных органаў з’явіўся новы “любімы артыкул”. Апошнім часам за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” караюць і журналістаў, і распаўсюднікаў.

Алесь Анціпенка: “Можна сказаць, што я шукаю новай энергіі”
З надыходам лета грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі сціхае, і многія нашы калегі скіроўваюцца ў адпачынак. Хтосьці прыглядаецца да заморскіх пляжаў, хтосьці кіруецца ў санаторый, а некаторыя найлепшым курортам лічаць уласнае лецішча.

ГА “БАЖ” стала часовым сябрам Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX)
Статус ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" як сталага сябра IFEX будзе разглядацца праз год.
Дзмітрый Завадскі – пра расійскую інфармацыйную вайну
“Груба кажучы, СМІ працавалі на расійскіх ваенных. Пры мне зарубілі адзін сюжэт: карэспандэнту сказалі, што ён – палітычна блізарукі...”
Дзмітрый Наважылаў: «З Дзімам было выключна камфортна працаваць»
Дзмітрый Наважылаў: “Хоць ужо мінула столькі гадоў, вельмі цяжка казаць пра Дзіму Завадскага ў мінулым часе. Дзіма быў цудоўным чалавекам. Вельмі малады, поўны сіл, планаў на будучыню, ён сышоў ад нас.
Святлана Калінкіна: “Вялікі грэх – казаць, што гэтая справа расследаваная”
Святлана Калінкіна: “Мне дагэтуль незразумела, як ішло следства з нагоды знікнення Дзімы. Літаральна перад знікненнем ён цэлы дзень прасядзеў у нас у “Белорусской деловой газете” і, у прыватнасці, у маім кабінеце. Мы пілі каву, балбаталі, я працавала. Але мяне нікуды потым не выклікалі, ніхто не пытаўся, пра што мы размаўлялі. Як ішло следства, калі нават не аднавілі падзеі – дзе ён быў, чым займаўся напярэдадні?
Аляксандр Тамковіч: «Чалавек без пафасу»
Аляксандр Тамковіч: “Нягледзячы на тое, што ў нашай прафесіі “вельмі цесна", мы пазнаёміліся толькі 29 красавіка 2000 года. (Дакладнасць даты гарантуецца, бо 30 красавіка быў праваслаўны Вялікдзень.) Канешне, прозвішчы адзін аднаго чулі і дагэтуль. Асабліва я, бо суд над Змітром Завадскім і Паўлам Шараметам, здаецца, быў першай разборкай новай улады з тымі, каго яна лічыць "нячэснымі" [1].
Леанід Міндлін: “Спакойны Мінск аказаўся для Дзімы “гарачай кропкай” страшней за Чачню...”
Леанід Міндлін: “Выбар прафесіі для Дзімы быў абсалютна не выпадковым. Яго родная цёця Ганна Басава была тэлевізійным рэжысёрам, а яе муж – цяпер нябожчык Валер Басаў – вядомы беларускі кінадакументаліст. Так што Дзіма, можна сказаць, працягваў “сямейную справу”.