Архіў

12.12.2015

Пераможцам конкурса на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял стаў Улад Швядовіч

Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела каля дваццаці конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2015”.

11.12.2015

Магілёў: Журналіста затрымалі ў часе рэпетыцыі адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам КДБ

Вечарам 10 снежня сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Магілёва Яўгена Глушкова затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ён спрабаваў зняць рэпетыцыю адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам дзяржбяспекі каля будынка Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ.

11.12.2015

Наталля Радзіна і Ягор Марціновіч сталі лаўрэатамі прэміі "Свабода прэсы" арганізацыі "Рэпарцёры без межаў"

Галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і намеснік рэдактара газеты "Наша ніва" Ягор Марціновіч сталі ўладальнікамі прэміі "Свабода прэсы" міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" за 2015 год.

11.12.2015

Slon.ru зменіць назву

Інвестар сайта Slon. Ru Аляксандр Вінакураў плануе змяніць назву. Пра гэта галоўнаму рэдактару часопіса «Сакрэт фірмы» Мікалаю Конанаву распавёў сам Вінакураў.

11.12.2015

На галоўнай старонцы БТ – ні слова, на сайце БелТА – у самым нізе старонкі

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прааналізавала, як беларускія СМІ асвятлялі ўручэнне першай для нашай краіны Нобелеўскай прэміі.

Максім Кашулінскі – кіраўнік і генеральны дырэктар інтэрнэт-выдання «Слон». Фота: colta.ru 11.12.2015

Сустрэча з кіраўніком і генеральным дырэктарам Slon.ru ў Мінску

“Прэс-клуб Беларусь” запрашае журналістаў на чарговую сустрэчу. Гэтым разам сваім досведам кіравання інтэрнэт-медыя падзеліцца Максім Кашулінскі, генеральны дырэктар партала Slon.ru, былы галоўны рэдактар ​​расійскага выдання “Forbes”.

11.12.2015

Святлана Алексіевіч пра Беларусь: Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі рэвалюцыі ў нас ёсць

Нобелеўскую прэмію па літаратуры Святлана Алексіевіч прымае "як паклон многіх пакаленняў савецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне — СССР, марксісцкай лабараторыі "светлай будучыні", як паклон іх пакутам і болю". Пра гэта беларуская пісьменніца заявіла 10 снежня ў Стакгольме на банкеце з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій за 2015 год.

Нобелеўскія лаўэаты на сцэне Канцэртнай залы Стакгольма. Фота: Reuters 10.12.2015

У Стакгольме прайшла цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі

Анлайн на Нобелеўскім канале — тут.

Гродна Хільмановіч 10.12.2015

40 базавых — штраф гродзенскаму сябру ГА "БАЖ"

Штрафам ў памеры 40 базавых велічыняў для Уладзіміра Хільмановіча скончыўся разгляд справы ў Свіслацкім раённым судзе.

10.12.2015

У 2016 годзе Беларусь упершыню можа наведаць генеральны сакратар ААН

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун можа наведаць Беларусь у 2016 годзе.