Архіў

29.11.2023

Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках

Тэхнічная кампанія, якая займаецца разробкай прылад сачэння ў інтэрнэце, ператварыла чат-бот у інструмент адсочвання настрояў. Мэта — выявіць узнікаючыя пратэставыя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы.

28.11.2023

Навіны палітвязняў: Чым займаецца за кратамі журналіст Дзяніс Івашын

Пачынаючы з чэрвеня 2023 года журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у крытай турме ў Жодзіне, куды яго даставілі з калоніі № 15 паводле рашэння суду аб змене рэжыму.

28.11.2023

У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус

Фотаздымкі ператрусу апублікаваў блізкі да сілавікоў Telegram-канал.

28.11.2023

«Са сваёй сям’ёй і ўсміхаецца». З палона вызвалена дачка ізраільскага журналіста, чыя гісторыя разышлася па свеце

51 дзень прабыла ў палоне ў Сектары Газа 4-гадовая Эбігэйл. 51 дзень таму яе бацька, ізраільскі журналіст Рой Ідан, закрыў дачку ад куляў тэрарыстаў ХАМАС. 51 дзень за лёсам дзяўчынкі сачылі па ўсім свеце, у тым ліку прэзідэнт ЗША. Цяпер малышка дома. Гэта кранальная гісторыя не можа не выклікаць слёз.

28.11.2023

Во Франции прошла ежегодная ярмарка Paris Photo. Смотрим, как это было

С 9 по 12 ноября 2023 года в Большом дворце Эфемера в Париже прошла ежегодная ярмарка Paris Photo, в которой приняли участие около двухсот деятелей фотоискусства со всего мира. Специально для БАЖ Нина Тимофеева привезла оттуда фоторепортаж. 

28.11.2023

Ізгой, які знайшоў сябе ў прапагандзе. Гісторыя прапагандыста Андрэя Мукавозчыка

Адзін з галоўных і найбольш адыёзных рупараў прапаганды ўладаў — супрацоўнік выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык. Некаторыя з вас могуць памятаць яго па працы на беларускім тэлебачанні ў дзевяностыя і нулявыя, але менавіта падзеі 2020 года і іх наступствы зрабілі прапагандыста вядомым многім беларусам (і нават дазволілі вярнуцца на тэлебачанне — хай і ў новай ролі). «Зеркало» расказвае, як гэты няўдалы навуковец прыйшоў у КВН, дзе прайграў барацьбу Аляксандру Маслякову і, застаўшыся ні з чым, перайшоў да абразаў і фізічных пагроз усім нязгодным з палітыкай уладаў.

28.11.2023

Фотафейкі: праграмы і парады для праверкі выяў

Навіна са свету фактчэкінгу — Google будзе правяраць выявы на праўдзівасць. Зараз пры пошуку фатаграфіі ў Google Images вы ўбачыце пад выявай метку «Праверка фактаў» са зводкай працы незалежных фактчэкераў. Дарэчы, фотафейкі — самая распаўсюджаная форма ілжывых паведамленняў. Якія яшчэ існуюць інструменты для праверкі выявы на сапраўднасць?

28.11.2023

Вебинар «Поиск работы на международном рынке. Оформление резюме, ведение LinkedIn и другие полезности» (дедлайн — 6 декабря)

Вебинар для журналистов и активистов от правозащитной инициативы «Журналисты за толерантность».

28.11.2023

Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ

Сярод падпісных выданняў — толькі дзяржаўныя: «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Беларусь Сегодня», «Настаўніцкая газета», «Культура». На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

27.11.2023

«Наша Ніва»: Пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца незнаёмыя з ананімных акаўнтаў

«Наша Ніва» паведамляе, што ад імя журналістаў выдання да людзей звятраюцца «ворагі» і спрабуюць атрымаць інфармацыю. Рэдакцыя апублікавала заяву 27 лістапада 2023 года.