Архіў

30.12.2015

Вынікі 2015 года. Адукацыйныя курсы ГА “БАЖ”

Той, хто час ад часу зазірае на сайт baj.by і цікавіцца раздзелам “Конкурсы і навучанне”, мог заўважыць рост колькасці адукацыйных курсаў, якія прапануе арганізацыя сваім сябрам. Чаго ўдалося дасягнуць і што плануе “адукацыйны дэпартамент” на наступны год? Пра гэта распавёў каардынатар адукацыйных праграм ГА “БАЖ” Юрась Карманаў.

30.12.2015

На выніковы сход віцебскіх БАЖаўцаў завітаў Дзед Мароз

29 снежня сябры ГА “БАЖ” з віцебскага рэгіёну сабраліся абмеркаваць вынікі 2015 года і скласці планы на наступны.

30.12.2015

У Мінску прэзентавалі “моладзевы” нумар “Абажура” (+PDF)

Ініцыяваў падрыхтоўку спецвыпуску прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі. У верасні ён, атрымаўшы дазвол ад рэдакцыі “Абажура”, распаўсюдзіў у сацыяльных сетках заклік далучацца да падрыхтоўкі новага нумару ўсім ахвотным. Адгукнуліся, па словах Барыса, “трое адважных маладых хлопцаў і васьмёра дзяўчат-прыгажунь”.

30.12.2015

Топ-10 БАЖных падзеяў 2015 года

На апошнім сёлетнім пасяджэнні Праўлення ГА “БАЖ” прэс-служба арганізацыі папрасіла кожнага з сябраў гэтага кіраўнічага органа скласці Топ-10 самых галоўных, на іх думку, падзей года ў жыцці БАЖаўцаў і беларускай медыясупольнасці.

30.12.2015

Дзяніс Івашын: Гэтыя артыкулы — пасквілі на мяне і маю сям’ю

Рэдактар беларускай службы ўкраінска-беларускага рэсурса «InformNapalm», гродзенскі фрылансер Дзяніс Івашын стаў ужо “двойчы героем” матэрыялаў на адным з расійскіх сайтаў.

29.12.2015

«Нам ужо зь 1 студзеня выключацца?» — кабэльныя апэратары супраць стварэньня дзярждыстрыб’ютара замежных тэлеканалаў

Праз праект указу аб стварэньні дзяржманапаліста ў распаўсюдзе замежных СМІ кабэльныя кампаніі падумваюць аб спыненьні працы. Замест яшчэ большага кантролю над тэлевізарамі дзяржава можа той кантроль страціць.

29.12.2015

Бюджэт: дзе можна было сэканоміць, там сэканомілі

Медыяаналітык Паўлюк Быкоўскі на просьбу прэс-службы ГА “БАЖ” пракаментаваў тэндэнцыю да скарачэння аб’ёму фінансавання дзяржСМІ ў параўнанні з папярэднімі гадамі, якая вынікае з праекта бюджэта на 2016 год.  

29.12.2015

Пераможцам конкурсу “Свабодны палёт” стаў Антон Сурапін

Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 29 снежня ўзнагародзіла пераможцу сёлетняга конкурсу “Свабодны палёт”, у якім па традыцыі штогод спаборнічаюць найлепшыя фрыланс-гісторыі.

29.12.2015

Вянок памяці. Вячаслаў Макаўчук

27 сьнежня раптоўна памёр журналіст Вячаслаў Макаўчук. Спынілася сэрца. Яму было 63 гады.