Архіў

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча
Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» і палітвязня Аляксандра Манцэвіча 3 лістапада асудзілі на 4 гады калоніі. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію
Беларускі палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі, са спасылкай на Польскае радыё паведамляе «Рацыя» .

У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі
Сёння, 4 лістапада, — роўна паўгода, як быў абвешчаны Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Акцыя стартавала ў Вільні, абыйшла паўсвету, а на днях атрымала працяг у Празе.

Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў
Навучыцца эфектыўна выкрываць маніпулятыўныя наратывы, разбірацца ў складаных інфармацыйных патоках і абараняць сябе і іншых ад уплыву хлусні? Пра метады аналізу і дэканструкцыі хітрасцей прапагандыстаў на вэбінары распавялі спецыялістка ў сферы камунікацыі Ірына Сідорская і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

«Душа захацела выгаварыцца». Што палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык піша з калёніі
Палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык працуе ў Наваполацкай калёніі на лесапілцы. Колькасьць прачытаных за кратамі за няпоўныя два гады кніг перасягнула сотню. Асабліва яго ўразіла апавяданьне «Вязень» Барыса Сачанкі, піша «Радыё Свабода».

Інстраграм-акаўнт тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Чарговае папаўненне ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі.

Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу
Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна». Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (на сёння гэта прыблізна 4350 еўра).

У Беларусі супраць былога палітвязня Судаленкі распачалі крымінальную справу
У Беларусі супраць праваабаронцы, былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі новую крымінальную справу, піша «Еўрарадыё». На гэты раз «іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Справу распачаў «1 лістапада СК у Гомелі», паведамляе Судаленка ў Facebook.

Инвазия пропаганды в Telegram и TikTok. Что кроется за тенденцией?
Насколько государственная пропаганда увеличила присутствие на таких платформах как Telegram и TikTok? Какие нарративы продвигает? А чем отвечают демократические силы? Результаты любопытного исследования обнародовали эксперты Центра новых идей.

Газета ў Маларыце правяла апытанку наконт Хэлоўіна: сярод «выпадковых жыхароў» — ідэолаг, святар, завуч гімназіі
Напярэдадні Хэлоўіна маларыцкая раённая газета «Голас часу» вырашыла пацікавіцца ў мясцовых жыхароў пра іх стаўленне да гэтага святкавання. Сярод тых, каго апытвалі, выпадковых людзей чамусьці не аказалася.