Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Юля Лейдзік і Жэня Канаплёў — пра тое, як ім удалося пракрасціся ўнутр Ціханоўскай
У Беларусі Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў здымалі Віктара Бабарыку, Сяргея Міхалка, Макса Каржа, Дыега Марадону ды многіх іншых. У ліпені 2020 года зрабілі знакаміты здымак Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала. А зімой 2024 года ў межах праекту «Без рэтушы» прывезлі Ціханоўскую ў лес пад Вільняй, каб паразмаўляць па душах. Як гэта было (і не толькі […]
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага відэааператара Андрэя Толчына 24 траўня
Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу асуджанага за «экстрэмізм» гомельскага відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына 24 траўня. Суддзём прызначаны Аляксей Рыбакоў, пасяджэнне пачнецца ў 9.30.
Не забываючы калег: Аляксандр Лукашук — да 70-годдзя Беларускай службы «Радыё Свабода»
Сёння Беларуская служба «Радыё Свабода» святкуе 70-годдзе з дня заснавання. У гэты дзень мы ізноў звяртаемся да кнігі ўспамінаў «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука, які ўзначальваў гэтую рэдакцыю чвэрць стагоддзя. БАЖ друкуе ўрыўкі з мемуараў, што датычацца палітзняволеных свабодаўцаў.
Хмарны пароль і выдаленне гісторыі: як бяспечна карыстацца Telegram
Сілавікі ў Беларусі прыдумалі яшчэ адзін спосаб знаходзіць ахвяраў для рэпрэсіяў. Чытачы «Белсату» расказлі, што міліцыя выклікае людзей нібыта для размовы, а там, удакладніўшы нумар тэлефона і пашпарта, паведамляюць, што ім ужо вядома пра падпіскі на каналы, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Даведаліся, як гэта можа адбывацца і як засцерагчы сябе.
У Дзень палітвязняў пройдзе больш за 30 акцый у розных краінах. Анонс і расклад
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 18–26 траўня з нагоды Дня палітвязняў.
«Ісці па дошках праз ваду туды, дзе жыве адзін чалавек». Украінскі журналіст раскзаў пра паездкі на Берасцейшчыну і Піншчыну
Львоўскі журналіст Канстанцін Чавага даўно даследуе ўкраінска-беларуска-польскае памежжа і спадзяецца, што аднойчы межы знікнуць.
Лукашук: У Беларусі вайна супраць журналістаў, а не журналісты на вайне, як у Афганістане
Былы дырэктар Беларускай службы «Радыё Свабода» падзяліўся рэцэптам небалючага сыходу пасля доўгага знаходжання на пасадзе. Аляксандр Лукашук прэзентаваў у Вільні сваю кнігу «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода», якая выйшла ў беларускім выдавецтве «Вясна» у Празе.
Telegram-канал з трыма падпісчыкамі прызналі «экстрэмісцкім». Яшчэ раніцай іх было два
На сайце Мінінфармацыі ў абноўленым 18 траўня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіўся Telegram-канал «Андрэй Бука. Думкі ўслых», а таксама Telegram-бот @Dumkiuslyhbot.
Золотова отказывала Захарову, а Зиссер — директору МТС. Бывшие журналисты и редакторы — о силе TUT.BY
Сегодня 18 мая. Со дня разгрома TUT.BY прошло уже три года. Вчера — 17 мая — была еще одна трагичная годовщина: ровно четыре года назад умер основатель компании Юрий Зиссер. Для многих в команде «Зеркала» это личное: мы работали на портале и постоянно помним о нем.
«Не я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча знік аўтар
Раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах блізкага замежжа, наводзіць на думкі пра адметнасці сучаснага кніжнага рынку і канчатковае развітанне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.
Узламалі дзверы і арыштавалі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча
Незалежны журналіст з Віцебска Зміцер Казакевіч не жыве ў Беларусі са жніўня 2021 года. Увесь час, што ён знаходзіцца ў замежжы, да яго маёмасці ніхто цікаўнасці не меў. Цяпер, мяркуе журналіст, і да яе ў следчых «дайшлі рукі».
Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам
17 траўня сілавікі прыходзілі з ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Мінску намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што – невядома.
Улады Славакіі абвінавацілі СМІ ў датычнасці да нападу на прэм’ер-міністра
Улады Славакіі абвінавачваюць прэсу і апазіцыю ў датычнасці да замаху на прэм’ер-міністра Роберта Фіцо. Падазраваны заявіў, што матывы нападу звязаныя з інфармацыяй, атрыманай ім са СМІ, піша Euronews.
На варшаўскай выставе можна ўбачыць партрэты журналістаў-палітвязняў
На Банкавай плошчы ў Варшаве размясцілася вулічная экспазіцыя, якая нагадвае мінакам пра ахвяр палітычных рэпрэсій у сённяшняй Беларусі.
У медыяпрасторы з’явіўся новы гулец: ці пачуе свет голас беларусаў
У беларускай медыяпрасторы з’явіўся новы гулец — стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow. Гэты праект стварыў кансорцыўм «Медыярынак», зарэгістраваны ў Польшчы. Ён аб’ядноўвае тры выданні: «Еўрарадыё», Malanka Media і «Белорусы и рынок». Стваральнікі разглядаюць платформу як зародак нацыянальнага грамадскага тэлебачання, якое мусіць стаць альтэрнатывай афіцыйнай прапагандзе.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці