Архіў

Лондан на сувязі. Барацьбіты з цэнзурай узялі ўдзел у Марафоне салідарнасці
У Вялікабрытаніі супрацоўнікі некамерцыйнай арганізацыі, якая абараняе свабоду слова і выступае супраць цэнзуры, падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

Прэзентацыя ў Варшаве адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС (25 лістапада)
25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой. Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае «выкрываць» намеры апазіцыі. Выглядае на паклёп
Рэдактар дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат працягвае практыкавацца ў напісанні артыкулаў прапагандысцкага характару ды палохаць чытачоў — гэтым разам Украінай, вайной ды царкоўным расколам. Тлумачыць, як адрозніць сапраўдную апазіцыю ад сапраўдных экстрэмістаў.

«Ганцавіцкі час» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Чей Хеллоуин? Как независимые СМИ писали про праздник, который запретили
Медиа спрашивали о празднике чиновников, пересказывали ток-шоу на СТВ и смотрели на Запад. Также СМИ рассуждали, чего боится Александр Лукашенко. Контент был как позитивный — видео с лучшими костюмами, так и негативный — новости о стрельбе на Хеллоуин в США. Читатели же оставляли злобные эмодзи и спорили, а нужен ли белорусам этот праздник. Журналист БАЖ посмотрел, как независимые СМИ писали о Хеллоуине и как на это реагировали их читатели.

У Варшаве пройдуць творчыя сустрэчы для дзяцей і падлеткаў са стваральнікамі «Кніжнага воза»
11 лістапада старальнікі аўдыёкніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 11-17 гадоў на творчыя сустрэчы ў Варшаве.

Заходнія СМІ не прызнаюць абвінавачанні ў тым, што іх пазаштатнікі ведалі аб планаванні нападу ХАМАС на Ізраіль
Такія медыягіганты як інфармацыйныя агенцтвы Reuters і Associated Press, а таксама тэлекампанія CNN і выданне New York Times заявілі, што абвінавачанні міністра сувязі Ізраіля Шломы Кархі не адпавядаюць рэчаіснасці. Той лічыць, што пазаштатныя журналісты з Газы, якія супрацоўнічалі з заходнімі СМІ, маглі загадзя ведаць аб нападзе ХАМАС на Ізраіль. Пра гэта распавядае Руская служба BBC.

С сайта ABW.by исчезло объявление о закрытии, он продолжает обновляться
C сайта ABW.by исчезло появившееся около суток назад объявление о прекращении его работы.

«Разумеем мы, як важна цяпер беларуская газета, разумеем, якую вялікую работу яна можа зрабіць»
10 лістапада 1906 года ў Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва» — падзея, якую беларусам немагчыма пераацаніць.

«За кожным зняволеным журналістам стаіць пракурор, суддзя, турэмшчык. Дзе расследаванні?» Няпростая дыскусія пра медыі ў выгнанні
Кожны марафонец вымушаны рэгулярна здымаць паказчыкі, каб разумець, што адбываецца з мышачнай масай, якая сярэдняя хуткасць на дыстанцыі і ўзровень кіслароду ў арганізме. Тое самае адбываецца з незалежнымі медыямі, якія знаходзяцца ў выгнанні. У Вільні падчас семінара, які праводзіўся па ініцыятыве пасольстваў Ірландыі, Фінляндыі і Нарвегіі, беларускія журналісты абмяркоўвалі цяжкасці з устойлівым фінансаваннем і легалізацыяй супрацоўнікаў СМІ ў краінах знаходжання, важнасць павялічваць прысутнасць на відэаплатформах.