Архіў

19.02.2024

ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра «Альфа радыё»

Пра затрыманне журналістаў стала вядома з запісаных сілавікамі відэаролікаў.

19.02.2024

Белорусскому журналисту и режиссеру угрожает экстрадиция в Беларусь из Сербии

Апелляционный суд Сербии рассмотрел сегодня дело об экстрадиции белорусского режиссера Андрея Гнёта. Как передает корреспондент Deutsche Welle из Белграда, процесс окончен, суд должен принять решение в течение 20−30 дней. Пока Андрей Гнёт остается в заключении.

19.02.2024

«Доўгія тэксты чытаць не будуць». Рэдактарка раёнкі патлумачыла, чаму праграмы кандыдатаў у дэпутаты амаль незаўважныя ў дзяржаўных СМІ

Напярэдадні «адзінага дня галасавання» ўся ўвага дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі скіраваная на тое, каб пераканаць грамадзян у неабходнасці наведаць выбарчыя ўчасткі і прыняць удзел у галасаванні. Пры гэтым амаль незаўважна на старонках газет, у эфірах радыё і тэлебачання прысутнічаюць праграмныя выступы галоўных герояў выбарчай кампаніі — кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.      Чаму так адбываецца? Гэта паспрабавала патлумачыць чытачам у сваёй аўтарскай калонцы рэдактарка столінскай дзяржаўнай раённай газеты «Навіны Палесся» Алена Клімушка.

19.02.2024

Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship (дэдлайн — 4 сакавіка)

Праграма ад Free Press Unlimited разлічана на тых, хто плануе развіваць трансгранічныя сумесныя праекты ў журналістыцы. Добрае веданне англійскай мовы абавязковае.

19.02.2024

Зняволенага магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова прызналі палітвязнем

Заяву аб прызнанні відэааператара-фрылансера Яўгена Глушкова палітычным вязнем беларуская праваабарончая супольнасць прыняла 15 лютага.

19.02.2024

Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі

Суд Першамайскага раёна Віцебска завочна судзіў журналістку Алену Шабуню па двух адміністрацыйных артыкулах: за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП) і парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

19.02.2024

Хакеры ўзламалі сайты некалькіх украінскіх СМІ

Невядомыя атакавалі сайты як мінімум чатырох украінскіх СМІ. На іх старонках размясцілі фэйк пра нібыта «разгром» расійскімі войскамі элітных падраздзяленняў ВСУ ў Аўдзееўцы.

18.02.2024

Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё

Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне. А рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам уплыву на гарадское жыццё. Як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан, у падкасце «Утульны горад» расказвае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.

18.02.2024

У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»

У Берліне прайшло ўзнагароджанне другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» атрымаў ганаровы дыплом у катэгорыі «Спецыяльная згадка» за віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у менскай кватэры. 

18.02.2024

Журналісты ў зоне баявых дзеянняў: 24 лютага БАЖ і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім медыйшчыкам

24 лютага на чыгуначным вакзале ў Вільні адкрыецца выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў», якая раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі свае жыцці, асвятляючы вайну.