Архіў

Прамы погляд - міжнародны фотаконкурс (да 30 чэрвеня)
Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC (Масква) і Сахараўскі цэнтр (Расія) ладзяць міжнародны фотаконкурс "Прамы погляд". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фатографы і фотааматары.

PRацоўня сацыяльнай рэкламы праводзіць семінар-трэнінг дзеля падвышэння эфектыўнага ўзаемадзеяння НДА і СМІ (28 траўня)
Мэта семінара - пазнаёміць патэнцыйна карысных адзін аднаму ў прафесійнай дзейнасці актывістаў трэцяга сектара і журналістаў, каб падвысіць індэкс цытуемасці ў СМІ экспертаў у галіне сацыяльна важных праектаў. І каб да таго незнаёмыя паміж сабой або мала знаёмыя людзі выйшлі з семінара з разуменнем, як яны могуць быць адзін аднаму карысныя ў прафесійнай дзейнасці, а таксама які алгарытм эфектыўнага ўзаемадзеяння.

Ларыса Шчыракова: я веру ў місію журналіста
Перш чым стаць журналісткай, Ларыса Шчыракова працавала настаўніцай у школе, узначальвала грамадскую арганізацыю “Талака”. 8 гадоў таму яна ўзяла ў рукі відэакамеру, каб атрымаць новыя ўражанні і засвоіць прафесію аператара. Паступова Ларыса ўцягнулася ў журналістыку, без якой не ўяўляе свайго цяперашняга жыцця.

Жанна Літвіна паўдзельнічала ў канферэнцыі сеткі лаўрэатаў Сахараўскай прэміі
Тэмай канферэнцыі была абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху.

Адміністрацыйную справу супраць бабруйскай журналісткі вярнулі ў Слонім
Паведамленне пра гэта журналістка атрымала па пошце. У ім бабруйская суддзя Наталля Шэгеда інфармуе ўсе бакі адміністрацыйнага працэсу, што справу пра адміністрацыйнай правапарушэнне паводле ч.1 арт. 23.34. КаАП РБ у дачыненні да А. Глаголевай вяртаюць Слонімскаму РАУС.

Скандынаўскія журналісты збіраюць грошы рэпрэсаваным беларускім калегам
Падчас семінару журналістаў-фрылансераў з Нарвегіі, Даніі, Швецыі і Фінляндыі (Nordic Freelance Seminar), які адбыўся ў Ільсэтры ля Лілехамера (Нарвегія), быў абвешчаны краўдфандынг па зборы сродкаў беларускім фрылансерам, якія зазнаюць сістэматычны адміністрацыйны пераслед.

Доктар «Ладэ» патрабуе з «Анлайнера» 250 мільёнаў рублёў
Доктар-мамолаг Валерый Маісеенка падаў у суд на Onliner.by і яго журналіста Аляксандра Чарнуху.

Якія FM-радыё слухаюць беларусы?
“Unistar”, “Русское радио”, “Радыё Рокс”, “Новае радыё”, “Мелодии века” – так выглядае пяцёрка лідараў у Мінску. “Радыё Рокс”, “Новае радыё”, “Unistar”, “Русское радио”, 1-ы Нацыянальны канал Беларускага радыё – лідары сярод слухачоў абласных цэнтраў (уключна з Мінскам).

БАЖаўскія паштоўкі знойдуць Хадзіджу на волі
Літаральна днямі БАЖаўцы накіравалі азербайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмайлавай у турму віншаванні з юбілеем – 27 мая ёй спаўняецца 40 гадоў.

Как писать о судах? Двухдневный тренинг по судебной журналистике от Lawtrend (4-5 июня)
Приговор, постановление, решение суда – в чём разница? Обвиняемый или привлекаемый? Кто такие народные заседатели? Как попасть в суд и можно ли вести видеозапись? Каждый журналист, пишущий о судебном процессе, сталкивается с подобными вопросами. Изучение юридических тонкостей требует много времени, а работать надо уже сейчас.