Архіў

27.11.2023

На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы

Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра беларускія пратэсты 2020 года. Фільм зняты на аснове 25 інтэрв'ю з ахвярамі і хронікі тых часоў. 

27.11.2023

Стипендии на создание журналистского контента для белорусских медийщиков (до конца 2024 года)

Эта поддержка покрывает все расходы на производство материалов, а также предполагает авторский гонорар.

27.11.2023

Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў

50-гадовы Уладзімір Капцаў выкладаў на журфаку БДУ рускую літаратуру. 

27.11.2023

Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

«Параза ў інфармацыйнай вайне» — гэтае агучанае некаторымі меркаванне, што тычыцца дэмакратычнага руху агулам і незалежных медыяў у прыватнасці, выклікае непагадненне сярод журналістаў, ды і сацыёлагі падкрэсліваюць — праблема ў іншым. Але як супрацьстаяць рэжыму, які пастаянна карыстаецца забароненымі прыёмамі? Адзінага выйсця, здаецца, няма, аднак агульная тактыка зразумелая.

27.11.2023

Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык

Першы «юбілей» 10-гадовая дачка журналіста Яніна сустрэла без таты. Але бацька ўважліва сочыць за тым, як растуць дзеці, дае парады па выхаванні і марыць пра вандроўкі з імі.

27.11.2023

The European Press Prize 2024 (до 15 декабря)

Открыт приём заявок на престижную Европейскую премию European Press Prize 2024. Журналисты из всех стран Совета Европы, а также из Беларуси и России, могут подать заявки. Призовой фонд 10 000 евро.

25.11.2023

Беларускі навуковец, чые здымкі публікуе NASA — пра астрапейзажы, галактыку Андрамеды, «зорку Венеру» і касмічныя краявіды на Крыце

Аматар-астрафатограф Дзмітрый Канановіч аўтар мноства здымкаў зорнага неба. У яго калекцыі — фота з сузор’ямі, каметамі, зорамі і іншымі касмічнымі аб’ектамі. Нядаўна яго незвычайны астрапейзаж з галактыкай Андрамеды стаў здымкам дня на навукова-папулярным сайце NASA. Навуковец з Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта лічыць, што сваім незвычайным здымкам сказаў новае слова ў астрапейзажы. Пагаварылі з ім і паглядзелі найлепшыя з фота.

25.11.2023

Як дзяўчына з Мінска стала адной з заснавальніц сучаснага брытанскага балету

Яна атрымала сусветную вядомасць як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Працавала з першай пастаяннай брытанскай трупай Ballet Club і была адной з тых творцаў, хто заклаў традыцыі сучаснага брытанскага балету. І таксама — адной з тых, чыё імя Беларуская рада культуры ўключыла ў кампанію #art_born_Belarus: беларусы мусяць ведаць і прамаваць у свеце, каб аўтарку не прадстаўлялі яе «Russian-born theatrical designer» альбо «брытанскую мастачку». «Салідарнасць» сабрала 6 фактаў з жыцця тэатральнай мастачкі Соф’і Федаровіч.

24.11.2023

Выйшла на волю Таццяна Пыцько

Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

24.11.2023

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя

Музычныя журналісты Зміцер Бурбуць і Настасся Саматыя напісалі кнігу пра беларускую музыку 90-х і 00-х — ці пра тых, хто яе асвятляў. Гэта гісторыя «Музыкальнай газеты» і «М-журнала», легендарных мінскіх музычных выданняў, якія зніклі ў нулявыя.