Архіў

У полацкім офісе свабоднага прафсаюзу зрабілі ператрус, затрыманы сябра БАЖ Віктар Стукаў
Ператрус прайшоў каля 20-й вечара. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста СПБ Віктара Стукава, заявіўшы, што ў офісе могуць захоўвацца скрадзеныя рэчы. Ператрус быў хуткі, рэчаў, якія фігуруюць у крымінальнай справе наконт крадзяжу ў кватэры па вуліцы Гагарына, у офісе не знайшлі.

Затрыманых у пятніцу журналістаў вызвалілі пасля ўмяшання Ластоўскага
Затрыманыя: журналіст канала "Белсат" Алесь Залеўскі, карэспандэтка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн. Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Праваабаронцы Беларусі патрабуюць не перашкаджаць журналістам у іх прафесійнай дзейнасці
Праваабаронцы патрабуюць спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека.

Гродзенскія журналісты правялі брыфінг па правілах працы на акцыях (ФОТА)
Сябры гродзенскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сустрэліся з вядомым публіцыстам і дасведчаным праваабаронцам Андрэям Пачобутам напярэдадні Дня Волі, каб абмеркаваць правілы паводзінаў на масавых мерапрыемствах.

Гомельскім журналістам такі вынеслі папярэджанні, у суботу іх выклікаюць у міліцыю ў 10:00
Гомельскім незалежным журналістам Марыі Булавінскай, Сяргею Ляпіну, Марыне Драбышэўскай і Яўгену Меркісу 24 сакавіка гомельская пракуратура вынесла папярэджанні аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат" без акрэдытацыі. У суботу раніцай журналістаў выклікаюць у міліцыю.

У Гомелі караюць арыштамі і штрафамі за паведамленні ў Facebook пра Дзень волі
Суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алеся Восіпава пакарала інваліда Андрэя Макарава 7-суткавым арыштам за інфармацыю пра Дзень волі ў Facebook.

Андрэй Бастунец падрабязна распавёў Андрэа Рыгоні пра рэпрэсіі супраць журналістаў
Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сустрэўся з дакладчыкам па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні.

БДІПЧ АБСЕ не зможа адправіць назіральную місію ў Беларусь 25 сакавіка
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не зможа накіраваць адмысловую назіральную місію ў Мінск 25 сакавіка, калі ў Беларусі чакаюцца масавыя акцыі.

У Оршы рэдактара мясцовага сайта выклікаюць у Следчы камітэт
У Оршы позву на 25 сакавіка ў рэгіянальнае аддзяленне Следчага камітэтуатрымаў рэдактар рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казмерчак.

Прызначаны новы кіраўнік АНТ
Старшынёй праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" прызначаны Марат Маркаў.