Архіў

14.11.2023

Прадстаўніца АБСЭ ў справе СМІ адказала, ці памерла свабода слова ў Беларусі

Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру амаль за тры гады сваёй працы на пасадзе так і не змагла наведаць Беларусь, але ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне. Раней яна кантактавала зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Пасьля ягонай сьмерці беларускія ўлады адмовіліся ад зносін зь ёю. Тэрэза Рыбэйру адказала на пытаньні «Радыё Свабода» аб падтрымцы незалежных беларускіх СМІ і зьняволеных журналістаў у Беларусі.

14.11.2023

«Лучше думать так: „Я уехал навсегда“». Мнение психолога, как избежать синдрома Улисса — возможно, он уже есть и у вас

С 2020 года из Беларуси уехали десятки тысяч человек. Замминистра внутренних дел Николай Карпенков недавно озвучил цифру в 350 тысяч​​. Насколько верны его данные, неизвестно. Но очевидно, что белорусов, покинувших родину, очень много. Всем этим людям приходится адаптироваться к новой жизни за границей: учить язык, сталкиваться с неизвестной культурой и непонятным менталитетом. Сложности, которые возникают в процессе этой адаптации, психологи называют кризисом миграции или синдромом Улисса. Как он проявляется и что делать, чтобы избежать кризиса? Почитайте мнение известного волейболиста Артура Удриса, который поиграл в десяти разных странах и совмещает спорт с работой психологом.

13.11.2023

Прынялі эстафету. У Беластоку падтрымалі зняволеных журналістаў

За апошнія дні Марафон салідарнасці, ініцыяваны БАЖ, прайшоў у некалькіх гарадах: Прага, Лондан, Таронта. Таксама акцыю правялі ў блізкім для Беларусі Беластоку.

13.11.2023

«Твой ліст як паветра, дыхаў бы, дыхаў». Журналіст з прэзыдэнцкага пулу ў калёніі вучыцца на зваршчыка і піша вершы

«Радыё Свабода» распавядае, што вядома пра Дзмітрыя Семчанку, якога асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.

13.11.2023

Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у Еўрасаюзе (да 15 снежня)

Еўрасаюз у рамках праграмы падтрымкі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў (EU4Belarus SALT II) прапануе падтрымку для супрацоўнікаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў.

13.11.2023

Журналіст Павел Казарын, які ваюе з першых дзён: Украінскія хэмінгуэі і рэмаркі, калі выжывуць, пачнуць пісаць кнігі

Украінскі журналіст Павел Казарын з першых дзён поўнамаштабнай вайны абараняе сваю краіну ад расійскай агрэсіі. Падчас афіцыйнага адпачынку вайсковец — цяпер гэта будзе слушным вызначэннем яго сферы дзейнасці, хоць Павел працягвае пісаць, напрыклад, аўтарскую калонку для «Українськай правды» — наведаў некалькі краін Еўрасаюза з прэзентацыяй сваёй кнігі «Дзікі Захад Усходняй Еўропы», выдадзенай яшчэ ў 2021 годзе. Але па факце гэта сустрэча з чалавекам, які праездам з вайны. Прынамсі так адчувалася ў Варшаве.

13.11.2023

Газета «Мінская праўда» — відаць, самае адыёзнае дзяржвыданне краіны апошніх гадоў. Расказваем, як і чаму яна ім стала

Да 2020 года «Мінская праўда» была малавядомай і слаба чытанай дзяржаўнай газетай, якая асвятляла жыццё сталічнага рэгіёна. Цяпер жа яна часта аказваецца ў цэнтры ўвагі, правакуючы скандал за скандалам, публікуючы зневажальныя матэрыялы ці «пакаяльныя» інтэрв'ю. Нядаўна стала вядома, што «МП» будзе трансляваць свае праекты і на тэлебачанні — гаворка пра канал ЯСНАe TV. «Зеркало» расказала, што адбывалася з выданнем у апошнія гады, успамніла самыя гучныя скандалы, звязаныя з ім, і разабралася, хто стаіць за зменай курсу газеты.

12.11.2023

Лондан на сувязі. Барацьбіты з цэнзурай узялі ўдзел у Марафоне салідарнасці

У Вялікабрытаніі супрацоўнікі некамерцыйнай арганізацыі, якая абараняе свабоду слова і выступае супраць цэнзуры, падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

12.11.2023

Прэзентацыя ў Варшаве адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС (25 лістапада)

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой.  Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.