Архіў

На Дзяды еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты. Там іх чакаў дэсант дзяржаўнай прэсы
30 кастрычніка дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты. На іх зноў «спусцілі» прапагандыстаў з абразамі, хамствам і правакацыйнымі пытаннямі, піша «Наша Ніва».

«Хоча застацца чалавекам, калі выйдзе на волю». Пра што марыць журналістка Ірына Слаўнікава
Мінула два гады ад затрыманьня журналісткі «Белсату» Ірыны Слаўнікавай, піша «Радыё Свабода».

Раз — Лукашэнка, два — Лукашэнка. Як часта папулярныя медыя згадваюць гэтае прозвішча і навошта
Аляксандра Лукашэнку недзяржаўныя медыя не называюць прэзідэнтам. Часцей абмяжоўваюцца адным прозвішчам — нават без імя. Хтосьці захоўвае інфарматыўны тон для такіх паведамлянняў, а хтосьці дазваляе жартаваць з яго або абвінавачваць у хлусні. Пасля дыскусіі калег на мінулым тыдні, журналіст сайта БАЖ прааналізаваў, у якіх сітуацыях шэраг беларускіх медыя згадвае яго прозвішча: «Зеркало», «Наша Ніва», «Белсат», «Радыё Свабода», «Еўрарадыё». А таксама паразмаўляў з медыяэкспертам пра тое, чаму наогул узнікае пытанне, як яго называць у інфапрасторы.

Блогерка Ганна Бонд выйшла на волю
Папулярная блогерка правяла 15 сутак на Акрэсціна, піша «Наша Ніва».

Leica выпусціла «ўстойлівую да дэзынфармацыі камеру» для заможных фотажурналістаў
Камера аўтаматычна робіць вадзяныя знакі на фота з метаданымі Content Credentials, піша «Наша Ніва».

У Брэсце за выкарыстанне дрона без дазволу фатографа пакаралі штрафам
Фатограф з Брэста Васіль Пашалюк, больш вядомы ў карыстальнікаў інтэрнэтам пад мянушкай «Васька Пілот», днямі быў аштрафаваны паводле Адміністрацыйнага кодэкса на 10 базавых велічыняў, што складае 370 рублёў.

У розных краінах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў ФОТА
29 кастрычніка, у 86-ю гадавіну расстрэлу ў Мінску 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі паэтаў і пісьменнікаў, у многіх краінах, дзе ёсць беларускія дыяспары, прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы пад агульнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Калегі з «Нашай Нівы» сабралі фота– і відэаматэрыялы толькі пра некаторыя з іх.

Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала 28 гадоў
Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі, піша «Новы час».

«Мне здалося, што смерць падышла да мяне». Лёсы расстраляных паэтаў: Ізі Харык
Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Затрымалі дырэктара партала Abw.by. ГУБАЗіК пагражае ўласнікам бізнэсу
Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах.