Архіў

У розных краінах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў ФОТА
29 кастрычніка, у 86-ю гадавіну расстрэлу ў Мінску 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі паэтаў і пісьменнікаў, у многіх краінах, дзе ёсць беларускія дыяспары, прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы пад агульнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Калегі з «Нашай Нівы» сабралі фота– і відэаматэрыялы толькі пра некаторыя з іх.

Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала 28 гадоў
Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі, піша «Новы час».

«Мне здалося, што смерць падышла да мяне». Лёсы расстраляных паэтаў: Ізі Харык
Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Затрымалі дырэктара партала Abw.by. ГУБАЗіК пагражае ўласнікам бізнэсу
Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах.

«Мы бралі тэкст Алеся Дудара і парушалі яго». Як Андрэй Саўчанка ствараў спектакль пра ноч расстраляных паэтаў
Беларускі рэжысёр Андрэй Саўчанка ўжо ў другі раз звяртаецца ў сваёй тэатральнай практыцы да тэмы расстраляных паэтаў — першая спроба адбылася ў 2022 годзе ў супрацоўніцтве с Незалежнымі Купалаўцамі пад назвай «37–22», што адсылае да відавочнай паралелі паміж падзеямі двух стагоддзяў. На тэатральным фестывалі «Kierunek Wschód» у Беластоку адбылася прэм’ера спектакля «Святло ў цемры». Як узнікла ідэя гэтага спектакля? Па якім прынцыпе абіралі тэксты? У чым была рызыка ў працы? Якія недапрацоўкі ёсць у спектаклі? І чаму ўрэшце зноў гэтая тэма? Budzma паразмаўляла пра гэта з рэжысёрам Андрэем Саўчанкам.

Как белорусские журналисты переживают травмы последних трех лет
Начиная с 2020 года многим белорусским независимым журналистам пришлось пережить многое: пандемию коронавируса, протесты, репрессии, вынужденный отъезд из страны, войну в Украине... К этому добавились и другие проблемы, свойственные нашей профессии, включая ненормированный рабочий день. В результате сегодня многим медийщикам требуется психологическая помощь, пишет Ijnet.

У брэсцкай міліцыі абмяркоўвалі, як супрацоўнічаць са СМІ. А ці паклікалі журналістаў?
Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама адбыўся круглы стол на тэму «Актуальныя аспекты ўзаемадзеяння праваахоўнікаў і іншых зацікаўленых службаў са СМІ». Справаздачу пра мерапрыемства апублікавалі ў адным з Telegram-каналаў, звязаных з сілавікамі.

Чаму людзі ня вераць фактам? І што з гэтым можна зрабіць?
Звычайна лічыцца, што новыя факты прымушаюць людзей пераасэнсоўваць свае перакананьні і часам мяняць іх — калі факты супярэчаць таму, ува што раней верыў чалавек. Але насамрэч гэта ня так, піша Свабода.

Семінар у Вільні «Свабода слова і Беларусь» (дэдлайн — 31 кастрычніка)
У Вільні 9 лістапада (з 9.30 да 13.00) адбудзецца семінар з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя, амбасадараў і экспертаў.

«Вымушаныя меры, каб захаваць часопіс». З падпіскі прапалі легендарныя «Каламбур» і «Один дома»
Чытачы «Нашай Нівы» расказалі, што не могуць выпісаць часопісы «Каламбур» і «Один дома».