Архіў

01.12.2023

Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай»

Чарговае абнаўленне так званага «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфармацыі. На гэты раз сюды патрапіў Instagram-акаўнт Budzma.org — культурна-асветніцкага партала пра Беларусь.

01.12.2023

Доклад БАЖ: Беларусь 2022-2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF

01.12.2023

Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» знаходзіцца ў СІЗА № 6 у Баранавічах ад 27 лістапада. Да таго Аляксандра Манцэвіча ўтрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне.

01.12.2023

Конкурс проектов на академические групповые гранты в Европе (дедлайн — 22 января)

Европейский союз в рамках программы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) открыл конкурс проектов на академические групповые гранты в европейских университетах и научно-исследовательских учреждениях. 

01.12.2023

Журналістцы «Белсату» прыпынілі разгляд дакументаў на працягненне ВНЖ Літвы

Журналістка незалежнага тэлеканалу хацела працягнуць від на жыхарства ў Літве, атрыманы з гуманітарных прычынаў. Разгляд яе дакументаў зараз прыпынены, бо не атрыманыя адказы ад неназваных кампетэнтных установаў, піша «Белсат».

01.12.2023

Паведамляецца пра ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі

У Віцебску, па звестках ПЦ «Вясна», прыйшлі на затрыманне галоўнага рэжысёра ТРК Сяргея Арлова. Паведамляецца, што гэта адбылося ў чацвер, 30 лістапада 2023 года.

01.12.2023

«Адкрыта прапагандуе палітыку тэрору ў дачыненні да "непаслухмяных" журналістаў». Як М’янма дэмакратызавалася наадварот

На пачатку 2021 года да ўлады ў М’янме прыйшла ваенная хунта. Некаторы час здавалася, што рэжым стабілізаваўся. Аднак гэта не так. За апошні месяц баявыя дзеянні актывізаваліся, супраць дыктатуры аб’ядналіся некалькі паўстанцкіх груповак, якія пры падтрымцы насельніцтва дасягнулі пэўных поспехаў. Сітуацыя ў гэтай краіне нечым нагадвае беларускае становішча, але што тычыцца медыяў і ціску на свабоду слова — супадзенняў яшчэ больш. Журналіст Мрат К’яў Ту, які жыве ў выгнанні, на канферэнцыі ў Вільні распавёў, што адбываецца на яго радзіме.

01.12.2023

«Спойлер: все плохо». Правозащитники рассказали, как Беларусь сдает международный «экзамен» по правам человека

Правозащитники подготовили промежуточный отчет о том, как Беларусь выполнила рекомендации третьего цикла универсального периодического отчета (УПО). Говоря простым языком — как наша страна прислушивается к советам другим государств по части соблюдения прав человека. Если коротко, то похвастаться нечем, сообщили в Белорусском Хельсинкском комитете (БХК).

01.12.2023

Tribuna.com шукае журналіста і перакладчыка

У рэдакцыі Tribuna.com – дзве вакансіі. Шукаюць журналіста, які будзе рабіць цікавы і разнастайны кантэнт, і перакладчыка на англійскую і іспанскую мовы.

01.12.2023

БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

7 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Саюзам журналістаў Літвы правядзе ў памяшканні Сейма Літвы ўжо традыцыйны форум свабоднай журналістыкі, які сёлета займеў яшчэ больш міжнародны характар – Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў: «Міжнародныя канфлікты і журналістыка»