Архіў

Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
50-гадовы Уладзімір Капцаў выкладаў на журфаку БДУ рускую літаратуру.

Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»
«Параза ў інфармацыйнай вайне» — гэтае агучанае некаторымі меркаванне, што тычыцца дэмакратычнага руху агулам і незалежных медыяў у прыватнасці, выклікае непагадненне сярод журналістаў, ды і сацыёлагі падкрэсліваюць — праблема ў іншым. Але як супрацьстаяць рэжыму, які пастаянна карыстаецца забароненымі прыёмамі? Адзінага выйсця, здаецца, няма, аднак агульная тактыка зразумелая.

Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык
Першы «юбілей» 10-гадовая дачка журналіста Яніна сустрэла без таты. Але бацька ўважліва сочыць за тым, як растуць дзеці, дае парады па выхаванні і марыць пра вандроўкі з імі.

The European Press Prize 2024 (до 15 декабря)
Открыт приём заявок на престижную Европейскую премию European Press Prize 2024. Журналисты из всех стран Совета Европы, а также из Беларуси и России, могут подать заявки. Призовой фонд 10 000 евро.

Беларускі навуковец, чые здымкі публікуе NASA — пра астрапейзажы, галактыку Андрамеды, «зорку Венеру» і касмічныя краявіды на Крыце
Аматар-астрафатограф Дзмітрый Канановіч аўтар мноства здымкаў зорнага неба. У яго калекцыі — фота з сузор’ямі, каметамі, зорамі і іншымі касмічнымі аб’ектамі. Нядаўна яго незвычайны астрапейзаж з галактыкай Андрамеды стаў здымкам дня на навукова-папулярным сайце NASA. Навуковец з Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта лічыць, што сваім незвычайным здымкам сказаў новае слова ў астрапейзажы. Пагаварылі з ім і паглядзелі найлепшыя з фота.

Як дзяўчына з Мінска стала адной з заснавальніц сучаснага брытанскага балету
Яна атрымала сусветную вядомасць як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Працавала з першай пастаяннай брытанскай трупай Ballet Club і была адной з тых творцаў, хто заклаў традыцыі сучаснага брытанскага балету. І таксама — адной з тых, чыё імя Беларуская рада культуры ўключыла ў кампанію #art_born_Belarus: беларусы мусяць ведаць і прамаваць у свеце, каб аўтарку не прадстаўлялі яе «Russian-born theatrical designer» альбо «брытанскую мастачку». «Салідарнасць» сабрала 6 фактаў з жыцця тэатральнай мастачкі Соф’і Федаровіч.

Выйшла на волю Таццяна Пыцько
Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя
Музычныя журналісты Зміцер Бурбуць і Настасся Саматыя напісалі кнігу пра беларускую музыку 90-х і 00-х — ці пра тых, хто яе асвятляў. Гэта гісторыя «Музыкальнай газеты» і «М-журнала», легендарных мінскіх музычных выданняў, якія зніклі ў нулявыя.

Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС
Першы месяц вайны ў сектары Газа адзначыўся найбольшай смяротнасцю сярод журналістаў за ўсю гісторыю назіранняў, паведамляе Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists — CPJ).

Падручнік з адказамі на беларусафобныя стэрэатыпы. Блогер «daroha» Валер Руселік — пра новы відэапраект «Хрусь і папалам»
Што такое якасны кантэнт? Як прыцягнуць беларускага гледача да беларускага кантэнту і як дайсці да беларусаў унутры Беларусі? Чаму падтрымка беларускіх блогераў — інвестыцыя ў будучыню? На гэтыя пытанні адказаў блогер Валер Руселік у эфіры «Еўрарадыё». Таксама Валер распавёў пра стварэнне новага відэапраекта «Хрусь і папалам» — разам з культурна-асветніцкім парталам «Будзьма беларусамі» і ў супрацы з «Купалаўцамі». І пра тое, як праект ламае беларусафобныя стэрэатыпы.