Архіў

13.11.2023

Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у Еўрасаюзе (да 15 снежня)

Еўрасаюз у рамках праграмы падтрымкі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў (EU4Belarus SALT II) прапануе падтрымку для супрацоўнікаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў.

13.11.2023

Журналіст Павел Казарын, які ваюе з першых дзён: Украінскія хэмінгуэі і рэмаркі, калі выжывуць, пачнуць пісаць кнігі

Украінскі журналіст Павел Казарын з першых дзён поўнамаштабнай вайны абараняе сваю краіну ад расійскай агрэсіі. Падчас афіцыйнага адпачынку вайсковец — цяпер гэта будзе слушным вызначэннем яго сферы дзейнасці, хоць Павел працягвае пісаць, напрыклад, аўтарскую калонку для «Українськай правды» — наведаў некалькі краін Еўрасаюза з прэзентацыяй сваёй кнігі «Дзікі Захад Усходняй Еўропы», выдадзенай яшчэ ў 2021 годзе. Але па факце гэта сустрэча з чалавекам, які праездам з вайны. Прынамсі так адчувалася ў Варшаве.

13.11.2023

Газета «Мінская праўда» — відаць, самае адыёзнае дзяржвыданне краіны апошніх гадоў. Расказваем, як і чаму яна ім стала

Да 2020 года «Мінская праўда» была малавядомай і слаба чытанай дзяржаўнай газетай, якая асвятляла жыццё сталічнага рэгіёна. Цяпер жа яна часта аказваецца ў цэнтры ўвагі, правакуючы скандал за скандалам, публікуючы зневажальныя матэрыялы ці «пакаяльныя» інтэрв'ю. Нядаўна стала вядома, што «МП» будзе трансляваць свае праекты і на тэлебачанні — гаворка пра канал ЯСНАe TV. «Зеркало» расказала, што адбывалася з выданнем у апошнія гады, успамніла самыя гучныя скандалы, звязаныя з ім, і разабралася, хто стаіць за зменай курсу газеты.

12.11.2023

Лондан на сувязі. Барацьбіты з цэнзурай узялі ўдзел у Марафоне салідарнасці

У Вялікабрытаніі супрацоўнікі некамерцыйнай арганізацыі, якая абараняе свабоду слова і выступае супраць цэнзуры, падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

12.11.2023

Прэзентацыя ў Варшаве адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС (25 лістапада)

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой.  Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

11.11.2023

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае «выкрываць» намеры апазіцыі. Выглядае на паклёп

Рэдактар дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат працягвае практыкавацца ў напісанні артыкулаў прапагандысцкага характару ды палохаць чытачоў — гэтым разам Украінай, вайной ды царкоўным расколам. Тлумачыць, як адрозніць сапраўдную апазіцыю ад сапраўдных экстрэмістаў.

11.11.2023

«Ганцавіцкі час» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

11.11.2023

Чей Хеллоуин? Как независимые СМИ писали про праздник, который запретили

Медиа спрашивали о празднике чиновников, пересказывали ток-шоу на СТВ и смотрели на Запад. Также СМИ рассуждали, чего боится Александр Лукашенко. Контент был как позитивный — видео с лучшими костюмами, так и негативный — новости о стрельбе на Хеллоуин в США. Читатели же оставляли злобные эмодзи и спорили, а нужен ли белорусам этот праздник. Журналист БАЖ посмотрел, как независимые СМИ писали о Хеллоуине и как на это реагировали их читатели. 

11.11.2023

У Варшаве пройдуць творчыя сустрэчы для дзяцей і падлеткаў са стваральнікамі «Кніжнага воза»

11 лістапада старальнікі аўдыёкніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 11-17 гадоў на творчыя сустрэчы ў Варшаве.  

10.11.2023

Заходнія СМІ не прызнаюць абвінавачанні ў тым, што іх пазаштатнікі ведалі аб планаванні нападу ХАМАС на Ізраіль

Такія медыягіганты як інфармацыйныя агенцтвы Reuters і Associated Press, а таксама тэлекампанія CNN і выданне New York Times заявілі, што абвінавачанні міністра сувязі Ізраіля Шломы Кархі не адпавядаюць рэчаіснасці. Той лічыць, што пазаштатныя журналісты з Газы, якія супрацоўнічалі з заходнімі СМІ, маглі загадзя ведаць аб нападзе ХАМАС на Ізраіль. Пра гэта распавядае Руская служба BBC.