Архіў

06.11.2023

Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў

Нашая калега Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына. 

06.11.2023

У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі

На заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў удзельнікі і ўдзельніцы медыйнай панэлі беларуска-ўкраінскага экспертнага форуму імя Астрожскіх скончылі мерапрыемства акцыяй салідарнасці са зняволенымі медыйшчыкамі.

06.11.2023

Беларускае назалежнае кіно ва Украіне: стартуе фестываль «1084. На мяжы»

З 9 лістапада 2023 года ва Украіне пачнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Цягам трох месяцаў у пяці гарадах пройдуць афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы. Падчас аднаго з іх прагучаць песні на вершы палітзняволенага медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава.

06.11.2023

6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

Марына Золатава стала першым галоўным рэдактарам TUT.BY у 2004 годзе і заставалася на гэтай пасадзе да прымусовай яго ліквідацыі ў 2021-м, на той момант ужо самага папулярнага медыярэсурсу краіны. 12 год пазбаўлення волі — такі прысуд вынес сёлета 17 сакавіка Мінскі гарадскі суд Марыне Золатавай і гендырэктару TUT.BY Людміле Чэкінай.

06.11.2023

Прыбытак ад ChatGPT не падае, але некаторыя іншыя праграмы са штучным інтэлектам пераўзыходзяць яго

ChatGPT лідзіруе сярод іншых праграм на базе ШІ па колькасці спамповак на мабільных прыладах. Аднак, на здзіўленне, гэта не найлепшая ШІ-праграма ў плане даходнасці — некалькі іншых праграм і нават некаторыя чат-боты насамрэч зарабляюць больш, чым найпапулярнейшы ChatGPT, які стаў ці не агульнай назвай для ўсіх чат-ботаў са штучным інтэлектам, піша «Наша Ніва».

05.11.2023

Сілавікі затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча

Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».

05.11.2023

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» і палітвязня Аляксандра Манцэвіча 3 лістапада асудзілі на 4 гады калоніі. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. 

04.11.2023

Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію

Беларускі палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі, са спасылкай на Польскае радыё паведамляе «Рацыя» .

04.11.2023

У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі

Сёння, 4 лістапада, — роўна паўгода, як быў абвешчаны Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Акцыя стартавала ў Вільні, абыйшла паўсвету, а на днях атрымала працяг у Празе.

03.11.2023

Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

Навучыцца эфектыўна выкрываць маніпулятыўныя наратывы, разбірацца ў складаных інфармацыйных патоках і абараняць сябе і іншых ад уплыву хлусні? Пра метады аналізу і дэканструкцыі хітрасцей прапагандыстаў на вэбінары распавялі спецыялістка ў сферы камунікацыі Ірына Сідорская і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.