Архіў

23.11.2023

Блогера Уладзіміра Цыгановіча, ужо асуджаннага на 16 гадоў, зноў будуць судзіць

43-гадовага аўтара Youtube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча  збіраюцца судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

23.11.2023

Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

117 гадоў таму, 23 лістапада 1906 года (10 лістапада па старым стылі) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». Ці ўнікальны такі досвед у гісторыі «Нашай Нівы»? Ці прасцей было пачынальнікам гэтага праекта больш за сто гадоў таму, ва ўмовах Расійскай імперыі? Ці можна тагачасныя варункі хоць бы ўмоўна параўноўваць з тымі, у якіх працуюць беларускія журналісты пры рэжыме Лукашэнкі хай сабе нават не ў апошнія два гады, а ў адносна «траваедныя» папярэднія?

23.11.2023

Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?

Тым, хто вядзе свой блог у сацсетках і размяшчае там рэкламу, варта звярнуць увагу на праект закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы», нагадваюць «Сильные новости».

23.11.2023

Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску

У польскім выдавецтве Bractwo Trojka выйшла кніга палітвязня, блогера і незалежнага журналіста Міколы Дзядка на польскай мове. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе. 

23.11.2023

«Мы — не бульбашы, мы — беларусы». Этычныя заўвагі на вечныя тэмы

Як ставіцца да клікбэйту? Ці трэба візаваць тэксты перад публікацыяй? А што наконт выкарыстання табуяванай лексікі? Пытанні журналісцкай этыкі — з шэрагу вечных. Нават у часы, калі дзейнасць незалежных медыяў крыміналізавана, а самі яны выціснутыя з краіны, такія праблемы мусяць уздымацца. Адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх журналістаў Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу на шурпатасці ў публікацыях і відэастрымах.

23.11.2023

Силовики вычисляют авторов сообщений в «экстремистских» чатах. Как обезопасить себя?

Telegram — один из самых популярных мессенджеров в Беларуси для получения информации. Суммарная аудитория белорусских каналов и чатов — 24,7 миллиона подписчиков. Популярность мессенджера — одна из причин внимания к нему силовиков. Особенно широко они используют практику репрессий людей за комментарии политического содержания в чатах этой платформы. «Зеркало» рассказывает, каким образом силовики находят комментаторов, как пользоваться чатами безопасно и чистить в них информацию.

22.11.2023

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні.

22.11.2023

Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі

Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).

22.11.2023

Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі

Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).

22.11.2023

Пачаўся аўдыт фондаў, якія размяркоўваюць сабраныя на марафоне салідарнасці сродкі

Пра гэта паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет — часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.