Канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна
Сёньня а 19‑й гадзіне ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна «Струны сэрца чыстага». Ідэя правесьці мэмарыяльную вечарыну належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу — выдатнаму музыканту і глыбокаму знаўцу беларускай літаратуры і паэзіі.
У першым аддзяленьні мэмарыяльнай вечарыны прагучаць песьні на вершы паэтаў. У суправаджэньні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Ёсіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца будуць сьпяваць Зьміцер Вайцюшкевіч, Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, харавая капэла імя Рыгора Шырмы…
У 2‑м аддзяленьні Міхаіл Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сымфанічным аркестрам Беларусі. Будзе выкананая Шостая сымфонія Андрэя Мдывані «Полацкія пісьмёны» — твор пра выдатных дзеячаў старажытнасьці Эўфрасіньню Полацкую і Францыска Скарыну.
