Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам “Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры”
Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам “Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры”
Калі: 30 студзеня, 18:00
Дзе: Пляцоўка Y‑space (Кастрычніцкая, 13, Віцебск)
Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі
Мова мерапрыемства: беларуская, руская
Арганізатары: YMCA Віцебск і ініцыятыва #СалідарныЯ
Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?
Прыходзьце паразмаўляць пра гэта з даследчыкам медыякультуры Аляксеем Крывалапам. Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весьці дыялог з госцем сустрэчы, задаваць пытанні.
Калі ласка, рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы https://docs.google.
Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне нашаму госцю.