Пікеты супраць хатняга гвалту ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!»
У Мінску ўсё ж пройдуць пікеты супраць хатняга гвалту
28 і 29 снежня ў Мінску удзельніцы ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!» правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
На гэты раз Мінгарвыканкам задаволіў 28 з 38 пададзеных паведамленняў. У выніку арганізатары самі выбралі дзве даты для пікетаў:
28 снежня 2019 году з 12:00 да 19:00 у Парку Дружбы народаў (пл. Бангалор);
29 снежня 2019 гады з 12:00 да 19:00 на пляцоўцы ля фантана ў Кіеўскім скверы (бульвар Шаўчэнкі/вул. Кахоўская).
«Мы раскажам 55 гісторый жанчын, якія загінулі ў выніку хатняга гвалту. Дамо магчымасць 55 галасам ахвяраў быць пачутымі.
55 – столькі чалавек загінула ў выніку хатняга гвалту за першае паўгоддзе 2019 года. Штогод гэтая лічба толькі расце», – кажуць арганізатаркі пікетаў.
Нагадаем, раней удзельніцы «Маршыруй, дзетка!» падавалі паведамленні на правядзенне пікетаў у Кіеўскім скверы 9 і 10 снежня ў межах міжнароднай кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнай гвалту». Аднак Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікетаў з‑за падачы паведамленняў у электронным выглядзе, а таксама паведаміў, што ў парку будуць праходзіць работы па добраўпарадкаванні. Дзяўчаты наведалі парк, каб паглядзець на ўласныя вочы на добраўпарадкаванне, аднак прыбыўшы на месца меркаваных пікетаў, не знайшлі ніякіх прац.