• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзэнтацыя Дайджэсту дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці і CSO Meter

    11 сьнежня а 16.00 Асамблея НДА прэзэнтуе Дайджэст дасьледаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2018–2019 і абноўленую інфармацыю CSO Meter. Запрашаем далучыцца да прагляду.

    Прэзэнтацыя Даджэста даследаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2018–2019, выдадзенага сёлета Асамблеяй НДА ў супрацоўніцтве зь Інстытутам “Палітычная сфэра”, пройдзе ў анляйн-фармаце, любы жадаючы зможа далучыцца да яе прагляду на старонцы Асамблеі НДА ў face­book.

    У межах прэзэнтацыі адбудзецца дыскусія “Як выкарыстоўваюцца дасьледваньні некамэрцыйных арганізацыяў? Ацэнка якасьці даследваньняў НДА”. Удзел у дыскусіі возьмуць прадстаўнікі розных сфэраў, у якіх выкарыстоўваюцца (або могуць выкарыстоўвацца) даследаваньні, праведзеныя некамэрцыйнымі арганізацыямі: праваабарончы сэктар, think­tanks, эканоміка, медыя, адвакацыя і палітыка. Мадэратарам выступіць Юры Чавусаў.

    Падчас прэзэнтацыі будзе абвешчаны збор матэрыялаў для Даджэста даследаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2019–2020.

    У завяршальнай частцы сустрэчы Вольга Смалянка з Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) прадставіць абноўленыя дадзеныя CSO Meter – маніторынгу умоваў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці у краінах Усходняга партнэрства.

    Запрашаем далучыцца да прагляду Прэзэнтацыі на старонцы Асамблеі НДА ў face­book. Калі Вы жадаеце, каб мы нагадалі пра трансляцыю ў дзень правядзеньня падзеі, калі ласка, запоўніце форму.

    Акрамя таго, нагадаем, што Вы можаце замовіць папяровыя асобнікі Даджэста даследаваньняў арганізацый грамадзянскай супольнасьці 2018–2019.

    З праграмай імпрэзы можна азнаёміцца тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці