• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Як пісаць у Тэлеграм і застацца журналістам»

    Тэлеграм выратаваў беларускія медыі ў жніўні 2020-га, а цяпер паставіў перад імі пытанні, на якія пакуль няма адказаў. Бо весці канал проста, калі навокал адбываецца апакаліпсіс. А калі з навінаў у асноўным арышты і затрыманні — проста сарвацца ў татальны песімізм, ды яшчэ і чытачоў з сабой прыхапіць!

    Да таго ж, выявілася, што Тэлеграм — гэта не фэйсбук з яго класічнымі падводкамі да спасылак, не вайбер і не твітар. Тут:
    а) высокая канкурэнцыя;
    б) ёсць кнопка Mute;
    в) вельмі лёгка падпісацца на канал — але настолькі ж лёгка і адпісацца.

    Што з гэтым усім рабіць? Паспрабуем разабрацца разам з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым падчас варкшопа «Як пісаць у Тэлешрам і застацца журналістам» 8 красавіка з 18.30 да 20.30.

    Пра вядучага

    Павел Свярдлоў з 2006 года з перапынкамі працуе на «Еўрарадыё», апошнія тры гады — галоўным рэдактарам. У гарачыя жнівеньскія дні 2020 года, калі каманда ўсур’ёз узялася за тэлеграм-канал @euroradio, ён вырас у 8 разоў. «А цяпер увесь час нешта спрабуем і змяняем», — распавядае Павел.

    Дзе: варкшоп пройдзе на платформе ZOOM

    Калі: 8 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку.

    Варкшоп пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, які ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці