
Актуальнай праблемай для журналістаў Беларусі з'яўляецца пераслед фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя. Гэта вынікае з унікальнай спецыфікі беларускага заканадаўства аб СМІ, якое змяшчае два вызначэнні журналіста — «журналіст сродку масавай інфармацыі» і «журналіст замежнага сродку масавай інфармацыі» (арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»). Такі падыход сам па сабе можна лічыць дыскрымінацыйным.