2249

Міжнародная прэмія ў галіне журналістыкі дадзеных (да 10 красавіка)

04.01.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Медыякампаніі, некамерцыйныя арганізацыі, фрылансеры і журналісты могуць удзельнічаць у штогадовым конкурсе на атрыманне прэміі ў галіне журналістыкі дадзеных (Data Journalism Awards), які ладзіць "Global Editors Network" (GEN) і спансуюць фундацыя "Knight" і кампанія Google.

Конкурс мае 12 намінацый. Пераможца ў кожнай катэгорыі конкурсу атрымае 12 тыс. еўра.

Прымаюцца матэрыялы на ангельскай мове (з перакладам на ангельскую), якія былі апублікаваныя ў перыяд з 10 красавіка 2015 па 4 красавіка 2016 года.

Намінацыі конкурсу:

- лепшая візуалізацыя дадзеных года (для буйных і невялікіх рэдакцый),

- матэрыял у жанры журналістыкі расследаванняў (буйныя і невялікія рэдакцыі),

- мабільная прылада для навін дзеля працы ў галіне журналістыкі дадзеных (буйныя і невялікія рэдакцыі),

- вэб-сайт для працы ў галіне журналістыкі дадзеных,

- індывідуальнае партфоліа журналіста,

- лепшае выкарыстанне дадзеных у матэрыялах, прысвечаных тэрміновым навінам (у першыя 36 гадзін пасля падзеі),

- узнагарода за выкарыстанне адкрытых дадзеных,

- выбар журы,

- выбар аўдыторыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 16 чэрвеня 2016 года ў Вене (Аўстрыя) у межах штогадовага саміту GEN.

У саміце прымуць удзел 500 галоўных рэдактараў з усяго свету.

Каб падаць заяўку на конкурс, калі ласка, націсніце сюды.

Апошні дзень падачы заявак - 10 красавіка 2016 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!