1760

Міжнародны фестываль фільмаў пра мігрантаў (Славенія) (да 15 снежня)

11.10.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

15-20 чэрвеня 2017 года ў Любляне (Славенія) пройдзе міжнародны фестываль фільмаў пра мігрантаў FMF 2017.

Фонд "Славенская філантрапія" запрашае да ўдзелу стваральнікаў фільмаў з усяго свету.

На конкурс можна дасылаць як дакументальныя, так і мастацкія стужкі, якія прысвечаны міграцыі, уцекачам, інтэграцыі мігрантаў у мясцовыя супольнасці, суіснаванню людзей у шматкультурных грамадствах.

Удзел у фестывалі бясплатны. Аўтары замежных фільмаў мусяць дадаць субцітры на ангельскай ці славенскай мове.

Дэдлайн - 15 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!