Заявы БАЖ

БАЖ: Вырак Ларысе Шчыраковай — чарговая расправа і помста журналістам і журналісткам
Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць, што судовы вырак Ларысе Шчыраковай – чарговая расправа і помста журналістам і журналісткам.

Улады імкнуцца знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі. Зварот БАЖ
Улады Беларусі працягваюць жорсткі наступ на журналістаў і медыя, фактычна ставячы незалежную журналістыку ўнутры краіны на мяжу знішчэння.

«Экстремистский» статус: юристы БАЖ обратились в специальные процедуры ООН
Юристы БАЖ направили сообщение в специальные процедуры Совета по правам человека ООН с призывом отреагировать на внесение БАЖ в список «экстремистских формирований» и потребовать от государства немедленно отменить данное решение.

Прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай — помста прафесіяналам за праўду, якую TUT.BY даносіў да мільёнаў людзей. ЗАЯВА БАЖ
Суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала калег з TUT.BY вінаватымі і прызначыла вялізныя турэмныя тэрміны: галоўнай рэдактарцы найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала Марыне Золатавай — 12 гадоў пазбаўлення волі, дырэктарцы Людміле Чэкінай — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ лічыць абсурдным наданне «экстрэмісцкага» статусу арганізацыі. ЗАЯВА
7 сакавіка стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ стала першай беларускай праваабарончай арганізацыяй, якая “атрымала” такі статус.

8 гадоў. Прысуд Пачобуту — помста за іншадумства. БАЖ патрабуе вызвалення журналіста
8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў вядомага беларускага журналіста, публіцыста і сябра Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута да 8 гадоў зняволення. Пачобута назвалі вінаватым ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

Заява аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволенным
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Еўрапейская федэрацыя журналістаў патрабуе вызваліць Сяргея Сацука
Суд у Мінску прысудзіў журналіста-расследавальніка Сяргея Сацука ў сераду да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў асуджаюць гэты нелегітымны прысуд і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Выракі па “справе БелаПАН” – помста за прафесійную працу і пазіцыю. Заява БАЖ
Мінскі абласны суд вынес вялікія турэмныя тэрміны па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў найстарэйшага недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.