3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы правялі акцыю салідарнасці і запусцілі цэлы марафон салідарнасці, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі з медыя ў Беларусі. Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце.
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist
Марафон салідарнасці

Прынялі эстафету. У Беластоку падтрымалі зняволеных журналістаў
За апошнія дні Марафон салідарнасці, ініцыяваны БАЖ, прайшоў у некалькіх гарадах: Прага, Лондан, Таронта. Таксама акцыю правялі ў блізкім для Беларусі Беластоку.

Лондан на сувязі. Барацьбіты з цэнзурай узялі ўдзел у Марафоне салідарнасці
У Вялікабрытаніі супрацоўнікі некамерцыйнай арганізацыі, якая абараняе свабоду слова і выступае супраць цэнзуры, падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

На высокім узроўні. Бажаўскі «Марафон салідарнасці» падтрымалі Святлана Ціханоўская, палітыкі і дыпламаты Еўрасаюза
Вельмі знакавая і важная рэч адбылася падчас семінара па падтрымцы свабоды беларускіх СМІ, які праводзіцца па ініцыятыве пасольстваў Ірландыі, Фінляндыі і Нарвегіі ў Літве. Зняволеныя журналісты і іх блізкія атрымалі падтрымку на высокім узроўні — з боку лідаркі дэмсілаў, дыпламатаў і палітыкаў Еўрасаюза.

У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі
На заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў удзельнікі і ўдзельніцы медыйнай панэлі беларуска-ўкраінскага экспертнага форуму імя Астрожскіх скончылі мерапрыемства акцыяй салідарнасці са зняволенымі медыйшчыкамі.

У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі
Сёння, 4 лістапада, — роўна паўгода, як быў абвешчаны Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Акцыя стартавала ў Вільні, абыйшла паўсвету, а на днях атрымала працяг у Празе.

«34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца
Амаль паўгода трывае Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі, ініцыяваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. За гэты час яго падтрымалі прадстаўнікі медыяў, праваабаронцы, палітыкі, музыканты, рэжысёры. Фотаздымкі са словамі салідарнасці прыходзілі з Літвы, Германіі, ЗША, скандынаўскіх краін, нават Аўстраліі. Неўзабаве мы адчулі, што да голасу беларусаў далучыліся многія замежыя калегі.

Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута
Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца. На гэты раз акцыю, ініцыяваную БАЖ, падтрымаў аўстралійскі журналіст Сціў Кэнан, які цяпер жыве ў Лондане. Ён узначальвае еўрапейскае бюро тэлеканала ABC.

«Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зняволеных беларускіх журналістаў
На далёкім кантыненце далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Такім чынам аўстралійскі «Альянс медыя, забаў і мастацтваў» (MEAA) падтрымаў кампанію, што распачалася ў траўні з Вільні.

«Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах
У дзень, калі разглядалася апеляцыя па справе Tut.by, «Рэпарцёры без межаў» (RSF) далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці. Акцыю падтрымалі ў офісах, якія знаходзяцца ў 12 краінах свету.

Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег
Журналісты незалежных беларускіх медыя, якія, былі вымушаныя з’ехаць з радзімы, каб уратавацца ад пераследу, і цяпер жывуць у грузінскім горадзе Батумі, правялі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі. Пасля адбылася сустрэча са старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў — абмеркавалі спецыфіку журналісцкай працы і жыцця ў Грузіі.

Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»
Чарговы знак падтрымкі беларускіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца ў месцах зняволення. На гэты раз да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі далучыўся Эрні Барбараш — рэжысёр з ЗША. Ён вырашыў падтрымаць журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову, чыю крымінальную справу сёння пачынае разглядаць Гомельскі абласны суд.

Сумленне і гонар за кратамі. У розных краінах прайшла акцыя салідарнасці з Паўлам Мажэйкам
Вядомаму журналісту, культурніцкаму менеджару і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Калегі Паўла зладзілі акцыю, каб падтрымаць яго: у розных краінах і гарадах яны сфатаграфавалі яго выяву з подпісам «Журналістыка — не злачынства».