Навіны

01.12.2023

Паведамляецца пра ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі

У Віцебску, па звестках ПЦ «Вясна», прыйшлі на затрыманне галоўнага рэжысёра ТРК Сяргея Арлова. Паведамляецца, што гэта адбылося ў чацвер, 30 лістапада 2023 года.

30.11.2023

У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшоў намеснік БАЖ Алег Агееў

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў пазначаны ў шорт-лісце намінацыі  «Праваабронца года-2023».

30.11.2023

У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ

Новае ганаровае званне «Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі»  прапануюць увесці ў Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

30.11.2023

Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

БАЖ —  гэта пра медыя. Таму наш сайт цяпер — baj.media.

29.11.2023

«Самое зависимое медиа в мире». Маргарита Левчук представила новый сатирический проект

Певица и общественный деятель Маргарита Левчук недавно представила новую сатирическую программу «Еўраначос». В ней артистка выступает в уже знакомом и популярном по проекту «Красная зелень» образе Яленаўны и рассказывает «правду про Запад», заметила «Салідарнасць».

29.11.2023

У Беларусі наклалі арышт на маёмасць рэдактара Аршанскага незалежнага сайта

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», рашэнне накласці арышт на маёмасць Ігара Казмерчака прынята на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада. 

29.11.2023

Прэмію «Рэпарцёраў без межаў» атрымаў асуджаны на пяць гадоў зняволення егіпецкі блогер

Адной з намінантак у гэтай жа катэгорыі «Мужнасць» была галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Журналістку, асуджаную да 12 гадоў зняволення за прафесійную дзейнасць,  назвалі сімвалічнай фігурай, якая заўсёды люта абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед. 

29.11.2023

Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках

Тэхнічная кампанія, якая займаецца разробкай прылад сачэння ў інтэрнэце, ператварыла чат-бот у інструмент адсочвання настрояў. Мэта — выявіць узнікаючыя пратэставыя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы.

28.11.2023

Навіны палітвязняў: Чым займаецца за кратамі журналіст Дзяніс Івашын

Пачынаючы з чэрвеня 2023 года журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у крытай турме ў Жодзіне, куды яго даставілі з калоніі № 15 паводле рашэння суду аб змене рэжыму.

28.11.2023

У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус

Фотаздымкі ператрусу апублікаваў блізкі да сілавікоў Telegram-канал.

28.11.2023

Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ

Сярод падпісных выданняў — толькі дзяржаўныя: «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Беларусь Сегодня», «Настаўніцкая газета», «Культура». На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

27.11.2023

«Разлютаваная бітва» за розумы моладзі і будучыню: што хвалюе чыноўнікаў Віцебшчыны

«У нас разгортваецца самая з разлютаваных бітваў за розумы нашай моладзі і за нашу будучыню», — выказаўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, адкрываючы пасяджэнне на тэму развіцця інфармацыйнай прасторы Віцебскай вобласці. Пра вынікі мазгавога штурму зададзенай тэмы віцебскімі чыноўнікамі піша «Кліч Радзімы».