Навіны

23.11.2023

Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?

Тым, хто вядзе свой блог у сацсетках і размяшчае там рэкламу, варта звярнуць увагу на праект закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы», нагадваюць «Сильные новости».

23.11.2023

Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску

У польскім выдавецтве Bractwo Trojka выйшла кніга палітвязня, блогера і незалежнага журналіста Міколы Дзядка на польскай мове. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе. 

22.11.2023

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні.

22.11.2023

Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі

Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).

22.11.2023

Пачаўся аўдыт фондаў, якія размяркоўваюць сабраныя на марафоне салідарнасці сродкі

Пра гэта паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет — часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

22.11.2023

Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы

Сайт дзяржаўнай газеты «Добрушскі край» апублікаваў калонку галоўнага рэдактара пад назвай «Чаму ў Польшчы зноў загаварылі пра рэпарацыі ад Германіі і Расіі». Галоўны рэдактар выдання Сяргей Чайдак — паважаны сярод гомельскіх чыноўнікаў чалавек. У верасні, напярэдадні прапагандысцкага свята Дня народнага адзінства, атрымаў ад кіраўніка вобласці нават медаль. І цяпер распавядае пра тое, што Польшча стала аўтсайдарам.

21.11.2023

«Вінаградава ў ШІЗА не зламалі». Вольскі запусціў хвалю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым

20 лістапада «Вясна» паведаміла пра паўгадовае ўтрыманне ў штрафным ізалятары Паўла Вінаградава, палітычнага апанента рэжыму Лукашэнкі. Беларускі творца Лявон Вольскі назваў дадатковае пакаранне палітвязня «фашыстоўскімі катаваннямі» і заклікаў да хвалі салідарнасці.

21.11.2023

У Варшаве на акцыі на Дзень Герояў будуць несці вялікія партрэты зняволеных журналістаў

У нядзелю, 26 лістада, у Варшаве пройдзе шэсце на Дзень Герояў, прысвечанае гадавіне Слуцкага антысавецкага паўстання 1920 года.

20.11.2023

Вольга Класкоўская: Я асвяжыла пачуцці і апынулася зноўку за кратамі

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра вызначыла пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі 2023 года імя Францішка Аляхновіча, напісаных аўтарамі, якія прайшлі праз зняволенне. Сярод шасці пераможцаў госця Беларускага Радыё Рацыя, былая палітзняволеная Вольга Класкоўская з успамінамі пра месцы зняволення пад назвай «Турэмныя дзённікі».

20.11.2023

У Tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена

Сэрвіс Whois паказвае, што хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена Tut.by, на якім знаходзіўся найбуйнейшы партал Беларусі, разгромлены ўладамі ў маі 2021 года. Апошнія абнаўленні зафіксаваныя 27 красавіка 2023 года, а сам дамен падоўжаны да 19 мая 2024 года. Уладальнік схаваў інфармацыю пра сябе, такім правам можа скарыстацца фізічная асоба, піша Reform.by.

20.11.2023

«Тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей». Павел Вінаградаў пра ўмовы свайго зняволення

Шэсць месяцаў з сямі палітзняволены актывіст і блогер правёў у штрафным ізалятары калоніі ў Ваўкавыску.

20.11.2023

Алег Груздзіловіч: «Калі мяне катавалі,то сказалі спаць на драўлянай падлозе»

Міжнародная супольнасць павінна звяртаць пільную ўвагу на маштабы палітычна матываваных пераследаў у Беларусі. Пра гэта ішла гаворка падчас дыскусіі, арганізаванай «Радыё Свабода». У канферэнцыі прыняў удзел журналіст Алег Груздзіловіч, які распавёў пра свой досвед у зняволенні.