Навіны

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі відэааператара Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько
Разгляд у Вярхоўным судзе апеляцыйных скаргаў на прысуд зняволеннем віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонкі Таццяны Пыцько прызначаны на 21 лістапада. Старшыняваць на пасяджэнні будзе суддзя Юрый Руткоўскі. Слуханне пройдзе ў закрытым рэжыме.

«Вместо эпилога». ABW.by в прощальном письме благодарит читателей, партнеров и конкурентов
Автопортал ABW.by заявил о полном прекращении работы в воскресенье, 19 ноября 2023 года. На сайте появилось прощальное письмо от редакции.

Журналіста Паўла Мажэйку ўнеслі ў так званы спіс экстрэмістаў
Разам з гродзенскім журналістам у «пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае МУС, уключаная адвакатка Юлія Юргілевіч, асуджаная па адной справе з Паўлам Мажэйкам.

«Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Што вядома пра аўтара «Новага часу» Дзядка
Вядомы актывіст анархісцкага руху і блогер Мікалай Дзядок за кратамі працягвае самаадукацыю.

Больш чым кнігі і шнарыкі на сэрцы: што чытае ў няволі журналістка Кацярына Андрэева
Калі цябе гвалтоўна вырываюць са звыклага жыцця, калі часы ў зняволенні перацякаюць у дні, а пасля і гады «сурка», вельмі важнымі становяцца рэчы, якія дапамагаюць не зламацца, заставацца сабой і адчуваць такія патрэбныя чалавечыя эмоцыі. Самыя важныя з такіх рэчаў — лісты і кнігі. Той цэмент, які падмацоўвае ўнутраны стрыжань.

Ці сапраўды карыстанне сацыяльнымі сеткамі выклікае прывыканне? Даследчыкі падзяліліся новымі высновамі
Разам з ростам папулярнасці сацсетак расла і дыскусія пра тое, як штодзённае карыстанне тым жа інстаграмам ці твітарам уплывае на эмацыйны дабрабыт чалавека. Апошняе даследаванне паказала, што людзі ўвесь гэты час маглі памыляцца з вынікамі.

Новая намінацыя, шматкратныя лаўрэаты — Праваабарончую прэмію ўручаць па новых правілах
Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?

Назвалі лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру. Сярод пераможцаў — журналісты
Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» вызначылі шасцярых пераможцаў і васьмярых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, што грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе. У спісе ёсць кнігі былых палітвязняў Алега Груздзіловіча і Вольгі Класкоўскай, а таксама вершы журналіста-фрылансера Андрэя Кузнечыка, які зараз адбывае шасцігадовы прысуд.

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі на БТ адбылася прэм’ера шоу, дзе адзін з удзельнікаў — Шакута
Днямі на тэлеканале «Беларусь 1» стартавала шоу «Героі. Перазагрузка». Вядзе яго ўнучка Лукашэнкі, а сярод удзельнікаў можна пабачыць баксёра Дзмітрыя Шакуту, які збіў Рамана Бандарэнку ў двары на Плошчы Пераменаў. Супадзенне ці не, але прэм’ера сезона адбылася роўна праз тры гады пасля забойства Бандарэнкі.

Старонка выдання «Информ-прогулка» ў сацсетцы «ВКонтакте» прызнаная экстрэмісцкай
Адпаведнае рашэнне прыняў 9 лістапада суд Лунінецкага раёна (суддзя Святлана Братанава).

«Мужная праца беларускіх журналістаў». БАЖ узнагародзілі прэміяй Усходняга партнёрства
Сёння, 14 лістапада, у Брусэлі адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Сёлета лаўрэатам стала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак і чакае харчовую перадачу
Яўген Меркіс ў калоніі працуе, перапісваецца з бацькам, але пакуль не можа рабіць званкі. Пра навіны ад палітвязняволенага журналіста распавёў праваабаронца Леанід Судаленка на сваёй старонцы Facebook.