Навіны

13.11.2023

«Твой ліст як паветра, дыхаў бы, дыхаў». Журналіст з прэзыдэнцкага пулу ў калёніі вучыцца на зваршчыка і піша вершы

«Радыё Свабода» распавядае, што вядома пра Дзмітрыя Семчанку, якога асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.

11.11.2023

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае «выкрываць» намеры апазіцыі. Выглядае на паклёп

Рэдактар дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат працягвае практыкавацца ў напісанні артыкулаў прапагандысцкага характару ды палохаць чытачоў — гэтым разам Украінай, вайной ды царкоўным расколам. Тлумачыць, як адрозніць сапраўдную апазіцыю ад сапраўдных экстрэмістаў.

11.11.2023

«Ганцавіцкі час» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

11.11.2023

У Варшаве пройдуць творчыя сустрэчы для дзяцей і падлеткаў са стваральнікамі «Кніжнага воза»

11 лістапада старальнікі аўдыёкніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 11-17 гадоў на творчыя сустрэчы ў Варшаве.  

10.11.2023

С сайта ABW.by исчезло объявление о закрытии, он продолжает обновляться

C сайта ABW.by исчезло появившееся около суток назад объявление о прекращении его работы.

10.11.2023

Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь

На тэлеканалах і радыё хочуць дазволіць рэкламаваць алкаголь і даваць рэкламу нават у кароткія перадачы. Пра гэта піша «Наша Ніва».

10.11.2023

Міністр інфармацыі ў Пінску даваў парады, як перамагчы ў «інфармацыйнай вайне»

У Пінск з працоўным візітам наведаўся міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Тут 9 лістапада на пасяджэнні гарвыканкама абмяркоўвалі пытанне «рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі» ў рэгіёне. Пра вынікі абмеркавання піша «Пінскі веснік».

10.11.2023

Іосіф Сярэдзіч судзіцца за вяртанне даменнага імя і сайта «Народнай Волі»

Былы галоўны рэдактар выдання хоча, каб суд прызнаў несапраўднай дамову з цяперашнім уладальнікам «Народнай Волі» — таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гіпер ПК», якім кіруе Мікалай Зіневіч. Ён нібыта і рэдагуе сайт «NV-online.info», піша «Наша Ніва».

09.11.2023

«Прызначаны легітымізаваць практыку знішчэння свабоды слова». Праваабаронцы — пра «Форум па кіраванню інтэрнэтам»

У сярэдзіне лістапада ў Мінску пройдзе праўладны «Форум па кіраванні інтэрнэтам». Раней гэта было адкрытае мерапрыемства, куды запрашалі гульцоў рынку. Але цяпер яго адзіная мэта — стварыць уражанне нармальнасці і легітымізаваць рэпрэсіі. З гэтай нагоды БАЖ, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta і іншыя праваабаронцы выступілі з заявай.

09.11.2023

Абавязкова да прагляду: топ фільмаў ад палітвязня Дзяніса Івашына

У лісце на волю палітзняволены гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын падзяліўся спісам фільмаў, якія варта паглядзець. Пра гэта распавяла жонка журналіста Вольга Івашына на сваёй старонцы ў Facebook.

09.11.2023

Святлана Ціханоўская: «Я працягну прасіць большай дапамогі незалежным СМІ». Ёсць вялікі прагрэс з YouTube

Сёння, 9 лістапада, лідарка дэмакратычных сіл заявіла, што на міжнароднай арэне ў нас шмат сяброў, і яна працягне прасіць дапамогі для падтрымкі незалежных медыяў. Гэта адбылося ў Вільні падчас семінара па падтрымцы свабоды беларускіх СМІ, які праводзіцца па ініцыятыве пасольстваў Ірландыі, Фінляндыі і Нарвегіі ў Літве. А напярэдадні Святлана Ціханоўская сустракалася з кіраўніцай YouTube ў Еўропе. Ёсць выдатныя навіны для беларускіх медыяў і аўдыторыі.

09.11.2023

Паўла Мажэйку этапавалі ў калонію. Якую — пакуль невядома

Палітзняволенага гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку адправілі этапам з СІЗА ў папраўчую калонію. Пра гэта паведаміла яго жонка Ірына Чарняўка.