Навіны

01.11.2023

Былы супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч выпусціў кнігу сваіх успамінаў «Записки несостоявшегося "химика"»

Пра гэта выдавец Андрэй Янушкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

31.10.2023

У Малдове аштрафавалі тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм «Беларусь 24»

У Малдове аштрафавалі два тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм «Беларусь 24». Гэта — Oguzsatlink і ILK Halk Televizionu, якія існуюць у Гагаузскай аўтаноміі, піша «Еўрарадыё».

31.10.2023

Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце

Карыстальнік атрымае гісторыю канкрэтнай выявы, інфармацыю пра тое, як яна выкарыстоўвалася ў інтэрнэце, таксама лягчэй стане вызначыць, ці была выява зробленая пры дапамозе штучнага інтэлекту, піша «Наша Ніва».

31.10.2023

Папаўненне cпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў: «Информ-Прогулка», Tik-Tok «Belsat TV», тэлеграм-каналы «Беларускае Радыё Рацыя» і «Квят-агляд»

Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз дапоўніла так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

31.10.2023

Комитет защиты журналистов (CPJ): минимум 31 журналист погиб во время войны Израиля и ХАМАС

Комитет защиты журналистов (CPJ) опубликовал данные о жертвах среди журналистов в ходе продолжающейся войны между Израилем и ХАМАС. С момента начала конфликта 7 октября, было подтверждено не менее 31 случая смерти среди журналистов.

31.10.2023

На Дзяды еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты. Там іх чакаў дэсант дзяржаўнай прэсы

30 кастрычніка дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты. На іх зноў «спусцілі» прапагандыстаў з абразамі, хамствам і правакацыйнымі пытаннямі, піша «Наша Ніва».

30.10.2023

Блогерка Ганна Бонд выйшла на волю

Папулярная блогерка правяла 15 сутак на Акрэсціна, піша «Наша Ніва».

30.10.2023

Leica выпусціла «ўстойлівую да дэзынфармацыі камеру» для заможных фотажурналістаў

Камера аўтаматычна робіць вадзяныя знакі на фота з метаданымі Content Credentials, піша «Наша Ніва».

30.10.2023

У Брэсце за выкарыстанне дрона без дазволу фатографа пакаралі штрафам

Фатограф з Брэста Васіль Пашалюк, больш вядомы ў карыстальнікаў інтэрнэтам пад мянушкай «Васька Пілот», днямі быў аштрафаваны паводле Адміністрацыйнага кодэкса на 10 базавых велічыняў, што складае 370 рублёў.

30.10.2023

Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала 28 гадоў

Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі, піша  «Новы час».

28.10.2023

Затрымалі дырэктара партала Abw.by. ГУБАЗіК пагражае ўласнікам бізнэсу

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах.

27.10.2023

У брэсцкай міліцыі абмяркоўвалі, як супрацоўнічаць са СМІ. А ці паклікалі журналістаў?

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама адбыўся круглы стол на тэму «Актуальныя аспекты ўзаемадзеяння праваахоўнікаў і іншых зацікаўленых службаў са СМІ». Справаздачу пра мерапрыемства апублікавалі ў адным з Telegram-каналаў, звязаных з сілавікамі.