Фотабанк

24.09.2023

Міжнародны турнір па футболе сярод журналістаў у Друскінінкаі. ФОТА

23 верасня ў літоўскім горадзе Друскінінкай адбыўся міжнародны турнір па футболе сярод журналістаў. Турнір сабраў разам каманды з розных краін Еўропы: Украіны, Польшчы, Латвіі, Грузіі (Сакартвела), Арменіі і Венгрыі, а таксама дзве мясцовыя літоўскія каманды з Вільнюса і Каўнаса.  Беларуская Асацыяцыя Журналістаў публікуе фотаздымкі з гэтага мерапрыемства.

08.09.2023

Названыя пераможцы конкурсу «Вольнае слова». ФОТА

Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, назвалі лаўрэатаў галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова». Сёлета пераможцы прымалі віншаванні ў Вільні. Сам конкурс праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. 

06.05.2022

Цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы

Адбылася цырымонія ўручэння Беларускай асацыяцыі журналістаў Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. Прэмію для арганізацыі атрымліваў старшыня Андрэй Бастунец. Цырымонія прайшла ва Уругваі.

17.04.2021

ХІ З'езд ГА "БАЖ" / Мінск, 17.04.2021 ВЯЛІКАЯ ФОТАСПРАВАЗДАЧА

16 красавіка 2021 г. У Мінску адбыўся XІ чарговы справаздачна-выбарчы з’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

08.10.2020

ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"

У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова". Сёлета цырымонію вёў сябра журы, культуролаг Максім Жбанкоў. Прапануем вам вялікі фотарэпартаж Аляксандра Васюковіча з урачыстай цырымоніі!

Перадкалядны медыявечар у офісе БАЖ ФОТАРЭПАРТАЖ
20.12.2019

Перадкалядны медыявечар у офісе БАЖ ФОТАРЭПАРТАЖ

Якім быў гэты год для беларускіх медыя? Пра што пісалі журналісты, а што закранула іх саміх? Журналісцкія поспехі, перамогі, правальныя і кур'ёзныя сітуацыі, цэхавая салідарнасць — пра ўсё гэта размаўлялі  падчас нефармальнай пераднавагодняй сустрэчы ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Кватэрнік Лявона Вольскага ў офісе БАЖ
28.09.2019

Кватэрнік Лявона Вольскага ў офісе БАЖ ФОТА

27 верасня, за месяц да вялікага сольнага канцэрта, кароль беларускай рок-сцэны і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Лявон Вольскі сыграў бясплатны кватэрнік у офісе нашай арганізацыі. Лявон спяваў, адказваў на пытанні прысутных, далучаў публіку да творчага працэсу: дзяўчаты былі бэк-вакалісткамі падчас выканання "Юзіка", госці старанна падпявалі  "Простыя словы" і "Мінск і Менск".

 ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"
12.09.2019

ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"

У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова". Прапануем вам вялікі фотарэпартаж Вадзіма Заміроўскага з урачыстай цырымоніі!

«БАЖынкі – 2019» на Прыпяці ФОТА
05.08.2019

«БАЖынкі – 2019» на Прыпяці ФОТА

Традыцыйны журналісцкі фэст Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў у першыя выходныя жніўня на беразе Прыпяці. Удзельнічалі ў летніку каля двадцаці калег з розных рэгіёнаў краіны — яны з’ехаліся ў вёску Кораб’е Столінскага раёна, дзе ў далечыні ад дэдлайнаў і працы вучыліся выжываць без дабротаў цывілізацыі, аказваць першую дапамогу ды адпачывалі. Сёлета ў госці да сябе БАЖынкі запрасіла Лунінецкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Открытая встреча с редакцией Onliner в офисе БАЖ / Минск 19.06.2019
16.06.2019

Открытая встреча с редакцией Onliner в офисе БАЖ / Минск 19.06.2019

Давний тезис – пространство белорусских онлайн-медиа основано на балансе двух крупных порталов: Tut.by и Onliner. Последний долгое время оставался просто ресурсом про цифровую технику с каталогом, форумом и удобными сервисами, но в течение нынешнего десятилетия превратился в одно из самых влиятельных СМИ.  Главный редактор Onliner.by Николай Козлович и замдиректора Никита Ляшкевич на открытой встрече в офисе БАЖ рассказали, почему издателем сегодня может стать любой человек, должен ли журналист дружить с чиновниками и почему для медиа важно сформировать свое комьюнити. Читать текстовый материал