Мінская вобласць

«Тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей». Павел Вінаградаў пра ўмовы свайго зняволення
Шэсць месяцаў з сямі палітзняволены актывіст і блогер правёў у штрафным ізалятары калоніі ў Ваўкавыску.

Матэрыялы «Рэгіянальнай газеты» пачалі прызнаваць «экстрэмісцкімі» і ў сацсетках
Міністэрства інфармацыі занесла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» кантэнт недзяржаўнага выдання «Рэгіянальная газета», размешчаны ў адной з сацыяльных сетак. Актыўнасць кантралёраў «супала» з крымінальным пераследам кіраўніцтва папулярнага медыя.

Рэдактару «Інфа-Кур'ера» і яго намесніку прызначылі па 15 сутак арышту за непадпарадкаванне
Сёння адбыўся суд над галоўным рэдактарам і ўладальнікам слуцкай незалежнай газеты «Інфа-Кур'ер» Сяргеем Станкевічам і яго намеснікам Алегам Рубчэнем. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, суд Слуцкага раёна прызначыў медыйшчыкам па 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні.

Рэдактара «Інфа-Кур'ера» і яго намесніка змясцілі ў ізалятар, «Белсаюздрук» адмаўляецца браць газеты
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасля ўчорашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".

У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння ўдзень на стаянцы іх затрымалі сілавікі (першапачаткова ў матэрыяле размова вялася пра сілавы захоп, але пазней ад калег стала вядома, што гэта было проста затрыманне -- рэд.). Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.

Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв'ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік
Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.

Cайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт аднаго з лепшых беларускіх рэгіянальных выданняў rh.by і тэлеграм-канал выдання.

Жыхароў Жодзіна прымушаюць падпісацца на дзяржаўную газету
Паведамленні аб прымусовай падпісцы разаслалі класным кіраўнікам.

Пры Мінаблвыканкаме створаць камісію для «ацэнкі сімволікі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму»
Абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праяўлення экстрэмізму створаць пры Мінаблвыканкаме.