Мінская вобласць

Журналісты паранаялы і актывісты эматывы. У Маладзечне прайшоў трэнінг па медыяцыі
Перамовы, канфліктныя сітуацыі і непаразуменні — тое, з чым сутыкаюцца ў сваёй працы і журналісты, і актывісты. Менавіта іх аб’яднаў трэнінг па медыяцыі, які правяла медыятарка Вольга Мурашка ў Маладзечне. Мерапрыемства ладзіла маладзечанская філія ГА “БАЖ”.

Запрашаем на трэнінг па медыяцыі ў Маладзечне. Рэгіструйцеся!
Сустрэча мае адбыцца ў нядзелю, 20 студзеня, у Маладзечне.

Старшыня камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва адмовіў у інфармацыі пра яе дзейнасць
Сябра ГА “БАЖ” Алег Мацкевіч у сярэдзіне снежня 2018 года звярнуўся да старшыні камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёна Пятра Навіцкага з шэрагам пытанняў, якія тычыліся вынікаў працы камісіі за перыяд яе існавання. Улічваючы, што праблема “дармаедства” наўпрост кранае амаль паўмільёна чалавек, такі інтарэс цалкам абгрунтаваны, а сама інфармацыя пра дзейнасць камісій можа зацікавіць шырокія колы грамадства.

"Маладзечна ў фокусе": філія ГА "БАЖ" зладзіла фотамарафон і квэст
Фотамарафон з’яднаў пенсіянераў, школьнікаў, журналістаў і актывістаў

У дзяржаўных крам для недзяржаўнай газеты няма свабодных гандлёвых плошчаў
Галоўны рэдактар штотыднёвіка “Борисовские новости” Анатоль Букас месяц таму звярнуўся да дырэктара ААТ “Веста-Барысаў” Людмілы Кулінчык з просьбай заключыць дамову на продаж газеты ў крамах гандлёвага прадпрыемства.

Кнігу журналісткі Алены Струвэ пра турэмнае жыццё прэзентавалі ў Барысаве
Творчая сустрэча сябраў мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з аўтаркай цыкла перадач “Свабода ў турмах” на “Радыё Свабода” Аленай Струвэ адбылася 5 кастрычніка ў памяшканні рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Борисовские новости”. Журналістка прэзентавала барысаўскім калегам сваю апошнюю кнігу “Турма, мужчына й жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі”.

Запрашаем на трэнінг па экалагічнай журналістыцы ў Маладзечне 28-29 верасня
Хочаце, каб у вашай практыцы было месца не толькі для скандалаў-інтрыг-расследаванняў, але для добрага і вечнага? Будзьце ў трэндзе і ўлівайцеся ў экалагічную журналістыку!

Журналістку Вольгу Чайчыц зноў аштрафавалі за супрацу з "Белсатам"
Суд у Смалявічах аштрафаваў журналістку на 1225 рублёў за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы.

Сябра БАЖ атрымаў адказ з Мінаблвыканкама наконт палажэння аб акрэдытацыі журналістаў
Юрыст недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” Алег Мацкевіч напрыканцы ліпеня накіраваў зварот у Мінскі абласны выканаўчы камітэт з просьбай даць інфармацыю аб наяўнасці палажэння аб парадку акрэдытацыі журналістаў сродкаў масавай інфармацыі пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, падначаленых яму службах і структурных падраздзяленнях, падначаленых яму выканаўчых і распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мінінфарм запатрабаваў тлумачэнняў ад рэдакцыі “Борисовских новостей”
Рэдакцыя недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” атрымала ліст з Міністэрства інфармацыі, у якім першы намеснік міністра Павел Лёгкі просіць даць тлумачэнні адносна шэрагу публікацый на старонках выдання.

Кіраўнік барысаўскай суполкі ГА "БАЖ" атрымаў адказ на скаргу з Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Кіраўнік Барысаўскай суполкі ГА "БАЖ" Аляксандр Зянкоў атрымаў адказ з галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканкама на сваю скаргу, якая тычылася пытання акрэдытацыі журналістаў пры Барысаўскім райвыканкаме.

Недзяржаўная газета “Борисовские новости” не можа вырашыць праблемы з распаўсюдам
Газета “Борисовские новости” па-ранейшаму адчувае цяжкасьці з наладжваньнем сістэмы распаўсюду праз буйныя гарадскія гандлёвыя сеткі.