Віцебская вобласць

08.12.2023

Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце

Ператрус адбыўся 8 снежня. Пра вясковую хату сілавікі распытвалі сястру журналіста. Сам Зміцер Лупач знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

06.12.2023

У глыбоцкай кватэры журналіста Змітра Лупача сілавікі правялі ператрус

Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач два з паловай гады таму быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне міжнацыянальнай варожасці. Такім чынам, «трохпакаёўка» на вуліцы Савецкай у Глыбокім з тае пары стаяла зачыненая — у ёй ніхто не жыў.

24.11.2023

Выйшла на волю Таццяна Пыцько

Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

22.11.2023

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні.

20.11.2023

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі відэааператара Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько

Разгляд у Вярхоўным судзе апеляцыйных скаргаў на прысуд зняволеннем віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонкі Таццяны Пыцько прызначаны на 21 лістапада. Старшыняваць на пасяджэнні будзе суддзя Юрый Руткоўскі. Слуханне пройдзе ў закрытым рэжыме.

11.11.2023

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае «выкрываць» намеры апазіцыі. Выглядае на паклёп

Рэдактар дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат працягвае практыкавацца ў напісанні артыкулаў прапагандысцкага характару ды палохаць чытачоў — гэтым разам Украінай, вайной ды царкоўным расколам. Тлумачыць, як адрозніць сапраўдную апазіцыю ад сапраўдных экстрэмістаў.

19.10.2023

«СМІ павінны быць праваднікамі дзяржаўнай ідэалогіі». Як чыноўнікі пастаўскіх медыйшчыкаў вучылі

На пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама з удзелам сталічных ды абласных босаў 18 кастрычніка абмяркоўвалі рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і працу з маладымі спецыялістамі.

13.10.2023

Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з-за мяжы

Ужо трэці дзень не адкрываецца сайт «Весніка Глыбоччыны» са звычайных браўзераў у карыстальнікаў замежжа. Але яго можна адкрыць праз адмысловы VPN.

25.09.2023

Відэааператара Вячаслава Лазарава прыгаварылі да 5,5 гадоў зняволення, Таццяну Пыцько — да 3 гадоў

Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонку Таццяну Пыцько — да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак сужэнцам сёння, 25 верасня, агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, абодвух абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

13.09.2023

Яшчэ адна дзяржаўная друкарня на Віцебшчыне падалася на ліквідацыю і распрадае маёмасць

Падалося на ліквідацыю дзяржаўнае прадпрыемства «Чашніцкая друкарня». На продаж выстаўленыя тры будынкі друкарні ў Чашніках па вуліцы Касманаўтаў, 21, зямельны ўчастак, абсталяванне і інвентар.

12.09.2023

Віцебская тэлерадыёкампанія заснавала сваю прапагандысцкую праграму

Першы выпуск перадачы «Принцип правды» быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай.

07.09.2023

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае разважаць. На гэты раз пра небяспеку сяброўства з еўрапейцамі

На старонках «Весніка Глыбоччыны» і на сайце газеты з’явіўся чарговы артыкул галоўнага рэдактара Андрэя Панкрата. Гэтым разам пад аднайменным загалоўкам ён тлумачыць чытачам, чаму афрыканскія краіны пад еўрапейскім кіраўніцтвам так і засталіся самымі беднымі ў свеце.