Мінск

Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай»
Чарговае абнаўленне так званага «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфармацыі. На гэты раз сюды патрапіў Instagram-акаўнт Budzma.org — культурна-асветніцкага партала пра Беларусь.

ПЦ «Вясна»: з'явілася інфармацыя пра затрыманне тэлевядоўцы і спявачкі Ларысы Грыбалёвай
Праваабаронцы пішуць, што паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманне адбылося ўчора ці сёння, а дома ў Ларысы правялі ператрус. Падрабязнасці высвятляюцца.

Кантэнт сайта «Нашы грошы» прызнаны экстрэмісцкай прадукцыяй
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла інтэрнэт-выданне «Нашы грошы» ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Зняволенага відэааператара Паўла Падабеда МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў»
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла асуджанага да пазбаўлення волі відэаператара-фрылансера Паўла Падабеда ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Запіс у «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце сілавога ведамства датаваны 6 кастрычніка.

Блогера Дзмітрыя Сельвяструка прызналі палітычным вязнем
Адпаведную заяву беларуская праваабарончая супольнасць прыняла 17 кастрычніка. Спартыўны блогер і журналіст Дзмітрый Сельвяструк знаходзіцца за кратамі з пачатку траўня.

Генадзя Мажэйку накіравалі ў папраўчую калонію «Віцьба-3»
У віцебскай папраўчай калоніі № 3 палітзняволены былы журналіст «Комсомольскай правды» в Беларуси» Генадзь Мажэйка мусіць адбыць прысуд — 3 гады пазбаўлення волі — паводле абвінавачання за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванне варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Прадказальна адмовіў: Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе Tut.by
Пасяджэнне праходзіла у закрытым рэжыме. Галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай суд пакінуў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе Tut.by
Сёння ідзе разгляд апеляцыі па справе Tut.by у Вярхоўным судзе. Пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. У спісе абвінавачаных — пяць чалавек, але толькі двое з іх находзяцца за кратамі, адзначае «Зеркало».

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу журналісткі Валерыі Касцюговай і пакінуў у сіле вырак — 10 гадоў зняволення, вынесены ў сакавіку Мінгарсудом. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе прайшло 25 ліпеня. Пасля разгляду апеляцыі спадарыня Валерыя мела кароткае спатканне з мужам. Цяпер на пачатку жніўня яе павінны этапаваць у Гомель, дзе яна будзе адбываць прысуджанае пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу
Затрыманага 17 ліпеня журналіста Ігара Карнея сёння перавялі ў СІЗА, пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная дачка Паліна.

Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», палітзняволенага асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд Юрыю Адамаву вынесла суддзя Дзіна Кучук 24 ліпеня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе.

Дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых дадалі ў «спіс экстрэмістаў»
Увогуле дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 3068 чалавек, піша ПЦ «Вясна».