Стыпендыя ААН для журналістаў (дэдлайн — 31 сакавіка)
Мемарыяльную стыпендыю ААН імя Рэхама Аль-Фары-2025 могуць атрымаць журналісты ва ўзросце ад 22 до 35 гадоў з розных краін, у тым ліку — з Беларусі. Праграма будзе праходзіць вочна ў верасні і кастрычніку.

Фота: Armin Rimoldi для pexels.com
Стыпендыя даступная толькі журналістам, якія працуюць поўны працоўны дзень. На яе можна падавацца грамадзянам дзяржаў, якія маюць права на ўдзел, але жывуць за межамі сваёй краіны.
Заяўкі ад пазаштатных медыйшчыкаў таксама будуць разгледжаны.
Прымаюцца заяўкі ад журналістаў, якія дэманструюць цікавасць да асвятлення прыярытэтных для ААН пытанняў міру і бяспекі, устойлівага развіцця, правоў чалавека і дзеянняў па барацьбе са змяненнем клімату.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Чакаецца, што стыпендыяты прымуць удзел у серыі брыфінгаў і дыскусій. Агульнай мовай зносін у рамках праграмы стане англійская. Стыпендыяты могуць публікаваць свае гісторыі на сваёй роднай мове.
Падрабязнасці можна даведацца тут.
@bajmedia