• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску прайшоў “БАЖны дзень-2015” (ФОТАРЭПАРТАЖ)

    У нядзелю 1 лютага ў мінскім офісе ГА “БАЖ” ўжо трэці раз зладзілі “дзень адчыненых дзвярэй” для новапрынятых сябраў арганізацыі.

    Мэта сустрэчы, якая ўжо стала традыцыйнай напачатку лютага, – падрабязна распавесці новым сябрам пра тое, чым займаецца арганізацыя, азнаёміць іх з гісторыяй і традыцыямі журналісцкай супольнасці, пазнаёміць з супрацоўнікамі цэнтральнага офіса, а таксама паспрабаваць высветліць, як “навабранцы” бачаць сябе ў структуры.

    На пачатку сустрэчы Жанна Літвіна падрабязна распавяла пра гісторыю і ўмовы, у якіх стваралася арганізацыя, а таксама пра сённяшнія прыярытэты дзейнасці. Сярод іх – адукацыйныя праграмы, павышэнне кваліфікацыі журналістаў, юрыдычная абарона і лабіяванне інтарэсаў сябраў журналісцкай арганізацыі, маніторынгавая і аналітычная праца.

    Апроч гэтага, Жанна Літвіна расказала пра стасункі арганізацыі з Міжнароднай і Еўрапейскай федарэцыямі журналістаў, журналісцкімі саюзамі іншых краін, пра міжнародныя ўзнагароды аб’яднання.

    Намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец засяродзіў ўвагу на юрыдычнай дапамозе, якую аказвае сваім сябрам арганізацыя.

    – Мы ніколі не пакідаем нашых сябраў сам-насам з юрыдычнымі праблемамі, якія тычацца прафесійнай дзейнасці. Вельмі часта мы прадстаўліем інтарэсы нашых сябраў у судах розных інстанцый, кансультуем іх, дапамагаем у напісанні тых ці іншых юрыдычных дакументаў. Мы імкнёмся нікога з БАЖаўцаў не пакідаць, – кажа Андрэй Бастунец.

    Сябра Рады арганізацыі Андрусь Клікуноў распавёў прысутным пра БАЖаўскую кампанію “За фрыланс”, што ажыццяўляецца ўжо некалькі гадоў, а таксама тыя магчымасці, якія адкрыла дадзеная кампанія перад журналістамі.

    Намесніца ж старшыні арганізацыі Аліна Суравец засяродзіла ўвагу прысутных на арганізацыйнай структуры ГА “БАЖ”, магчымасцях і абавязках кожнага сябра, прапісаных у Статуце. Яна таксама распавяла, якім чынам можна атрымаць пасведчанне і “чырвоную кніжачку” асацыяванага сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

    – Самае галоўнае, каб кожны сябра арганізацыі дакладна разумеў, што БАЖ – гэта не толькі мінскі офіс, дзе кожны дзень супрацоўнікі займаюцца бягучымі пытаннямі, ладзяць нейкія мерапрыемствы. Мы – грамадская арганізацыя, пабудаваная на ініцыятыве людзей. Таму БАЖ – гэта кожны з нас, яго сябраў. Большасць акцый, кампаніі, ініцыятыў паўстаюць у нашай арганізацыі менавіта дзякуючы ініцыятыве сябраў, якую кіраўніцтва заўсёды заахвочвае і гатова развіваць, – сказала Аліна Суравец.

    Удзельнікам сустрэчы таксама падрабязна распавялі пра працу сайта арганізацыі і карысныя рубрыкі ў ім – такія, як “Конкурсы і навучанне”, “Маніторынгі”, “База экспертаў” і іншыя, а таксама данеслі інфармацыю пра запланаваны на 24 красавіка ІХ з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці