• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН

    Справа з адмовай у акрэдытацыі цягнецца яшчэ з 2008 года. Журналістка звярталася з просьбай аб акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, але без тлумачэння прычын атрымала адмову, хоць раней такую акрэдытацыю мела.

    Рэдакцыя “Народнай волі” накіравала зварот да старшыні Палаты прадстаўнікоў. Адказаў газеце не спікер, а старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі. У вуснай форме ён патлумачыў, што журналістцы забаронены допуск у Дом ураду.

    Пасля гэтага Марына Коктыш некалькі разоў звярталася ў суд, але сітуацыя з акрэдытацыяй журналісткі так і не змянілася. Цяпер жа справа намесніцы галоўнага рэдактара “Народнай волі” была разгледжаная на пасяджэнні Камітэта па правах чалавека ААН.

    Сябры Камітэта прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады пры адмове ў акрэдытацыі парушылі артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе кожнаму чалавеку права на свабодны збор, пошук і распаўсюд інфармацыі.

    – Безумоўна я рада, што міжнародная прававая супольнасць не забываецца на правы беларускіх журналістаў і падтрымлівае нас. Хоць я вельмі сумняваюся, што пасля дадзенага рашэння сітуацыя з маёй акрэдытацыяй неяк зменіцца, – распавяла Марына Коктыш прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Навіны

    Змены ў закон “Аб СМІ” дэпутаты абмяркуюць 8 траўня

    03.05.2018
    Акцэнты

    У Гродне адкрылася выстава “Яна” аднаго з самых знакамітых фатографаў горада

    У Гродне адкрылася персанальная выстава аднаго з самых знакамітых фатографаў горада Яўгена Бузука пад назвай “Яна”.
    10.03.2017
    Акцэнты

    У Глыбокім адбыўся трэнінг па прававой бяспецы журналістаў

    Глыбоцкія журналісты  разгядалі асаблівасці напісання рэпартажа з залі суда. А разбірацца ім у гэтым дапамагаў юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Агееў.
    09.11.2016
    Акцэнты

    Вобшукі ў магілёўскіх журналістаў

    Раніцай 14 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да магілёўскіх журналістаў і ў офіс рэдакцыі сайта “Магілёўскі рэгіён”. Ператрусы правялі ў Барыса Вырвіча, Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага. Яны праходзяць як сведкі па крымінальных справах. Пасля журналістаў забралі на допыт.
    14.01.2022
    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці