Навіны
У межах расьсьледаваньня «беларускага сьледу» ў забойстве Паўла Шарамета фігуруюць два сьведкі
Колішні міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета маглі супрацоўнічаць з СБУ і ня ведаць, супраць каго іх выкарыстоўваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі злачынства.
Пагражалі пакінуць на вуліцы да раніцы: чым скончылася галадоўка ў камеры №15 у ЦІП на Акрэсціна
Ад вечара 3 лістапада дзесяць жанчын у двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна пачалі галадаць у знак пратэсту з нечалавечымі ўмовамі утрымання. Нагадаем, у жанчын забралі ўсю верхнюю вопратку і цёплыя рэчы, а з першага лістапада ім не давалі туалетную паперу і мыла.
У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. Дзве былыя арыштанткі, якія сядзелі ў камеры №15 распавялі «Вясне» пра тое, як праходзіла галадоўка і што з гэтага атрымалася.
Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка пакараныя чарговымі 15 суткамі арышту
Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
На мяжы зь Беларусьсю польская паліцыя затрымала расейскіх журналістаў
З рэдакцыяй раёнкі “Чырвоны прамень” правялі тлумачальную размову за публікацыю фота з лагатыпам Тут бай
Сайт дзяржаўнай газеты Чашніцкага раёна размясціў фотаздымак з лагатыпам сайта Тут.бай. З гэтае нагоды была складзена петыцыя з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. Петыцыя была адрасаваная ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Абедзьве дзяржаўныя інстанцыі не знайшлі падстаў, каб пакараць рэдакцыю або яе прадстаўнікоў.
У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус
Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд
Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю
Зняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Бізнесоўцы браты Карычы выйгралі суд супраць журналіста Станіслава Івашкевіча
Нагодай для судовага пазову стала публікацыя артыкула праекту Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP) пра бізнес братоў Карычаў у Беларусі.
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру, які робіць тэлевезийную перадачу “Давайце Разбірацца”, распавеў БАЖ пра сітуацыю наконт судовага рашэння, паволе якога ён павінен выдаліць цытаты з артыкула-расследавання пра дзейнасць сербскай сям’і Карычаў у Беларусі.
Журналісту «КП» Генадзю Мажэйку ўжо амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА
Пра гэта расказаў галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін.
Улады запрашаюць польскіх журналістаў на беларускі бок мяжы, каб асвятляць крызіс мігрантаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што польскія журналісты могуць прыехаць на беларускі бок агульнай мяжы, каб асвятляць пагаршэнне міграцыйнага крызісу.
Дачка Рыгора Кастусёва распавяла пра праблемы са здароўем у бацькі
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці