• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Разлютаваная бітва» за розумы моладзі і будучыню: што хвалюе чыноўнікаў Віцебшчыны

    Як сказаў Субоцін, важна абмеркаваць, як яны будуць выбудоўваць працу, якія канкрэтныя крокі будуць рабіць у бліжэйшы час, каб максімальна падвысіць эфектыўнасць іхняй прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы вобласці і краіны.

    «СМІ Віцебскай вобласці не абмяжоўваюцца сёння традыцыйнымі друкаванымі версіямі, тэле- і радыёвяшчаннем. Гэта яшчэ і прысутнасць у інтэрнэт-супольнасцях, на розных платформах, і мы бачым, што інфармацыя важная і неабходная нашаму насельніцтву. І мы павінны прывучыць людзей разумець і правяраць тую інфармацыю, якую яны кожны дзень атрымліваюць», — сказала ў гутарцы з праўладнымі журналістамі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая.

    Паводле чыноўніцы, яны будуць весці сур’ёзную размову і з журналісцкай супольнасцю, і з прадстаўнікамі ўлады, для таго, каб сфармаваць «нейкую экасістэму, якая будзе арганічна працаваць у Віцебскай вобласці».

    Віцебскія чыноўнікі занепакоеныя не толькі тым, што маюць невялікі ўплыў на моладзь, але і аператыўнасцю навін у рэгіёне.

    Марына Навіцкая заявіла, што самая галоўная задача для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі — гэта даносіць да людзей праўдзівую палітру таго, што адбываецца ў  рэгіёне, у краіне і за мяжой.

    «Неабходна рабіць гэта своечасова, бо тэрмін жыцця навіны вельмі абмежаваны. Але акрамя чыста стужак навін вельмі важна развіваць аўтарскую журналістыку, аналітыку, дзякуючы чаму чалавек павінен разумець, якія факты стаяць за той ці іншай падзеяй», — сказала ідэолаг.

    Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

    Сама Навіцкая сказала, што журналіст павінен умець аналізаваць падзеі і даносіць самае галоўнае да беларускай моладзі.

    «Мы абавязаныя прывучыць моладзь чытаць і правяраць тыя факты, якія яны кожны дзень бачаць у сваіх стужках навін, і паказваць глыбіню таго, што адбываецца ў нашым рэгіёне і ў нашай рэспубліцы», — падсумавала галоўны ідэолаг Віцебскай вобласці.

    «Цікава, можа, і сапраўды віцебскія ўлады пачнуць даносіць праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў  рэгіёне, у краіне і за мяжой? — пракаментавала словы чыноўнікаў чытачка з Віцебшчыны і выказала спадзёў. — Можа, у іх прачнулася сумленне, і жыхары рэгіёна нарэшце ўбачаць, паслухаюць і прачытаюць у праўладных СМІ праўдзівую, аб’ектыўную і правераную інфармацыю».

    Чытайце яшчэ:

    Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

    Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні

    На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці