• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд па іску аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць журналіста ex-Press.by працягваецца

    Суддзя Шарынская Г. М. адхіліла хадайніцтва Паўла Сляпухіна аб тым, каб яго інтарэсы ў судзе прадстаўляў сябра ГА “БАЖ” А. Мацкевіч, не зважаючы на наяўнасць аформленай належным чынам даверанасці, выдадзенай журналісцкай асацыяцыяй.

    У працэсе была апытаная пакуль адзіная сведка — былая супрацоўніца медыцынскага каледжу, загадчыца пункту аховы здароўя І. А. Квяцінская. Яна прад’явіла суду арыгіналы тых дакументаў, на якія П. Сляпухін спасылаецца, як на крыніцы інфармацыі, згаданыя ў спрэчным артыкуле.

    Прадстаўнікі заяўніка выказаліся адносна намеру прыцягнуць І. А. Квяцінскую ў якасці суадказчыцы па іску. Ці будзе гэта зроблена, стане вядома падчас наступнага пасяджэння, якое прызначана на 24 сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Навіны

    Ізноў “аптымізацыя”: гэтым разам для дзяржаўных раённых газет Віцебшчыны

    01.06.2022
    Навіны

    Аляксандр Тамковіч: «Чалавек без пафасу»

    08.06.2014
    Акцэнты

    У прэс-цэнтр ЦВК не хочуць пускаць і журналістаў, якія перахварэлі на COVID-19

    У прэс-цэнтр Цэнтрвыбаркама Беларусі, які “ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай” 9 жніўня будзе адкрыты толькі для дзяржаўнай прэсы, не пусцяць і журналістаў недзяржаўных СМІ, якія перахварэлі на COVID-19. Ім “эпідэміялагічная абстаноўка” ўжо не страшная — але да інфармацыі ўсё роўна дапусцяць толькі тры дзяржаўныя СМІ: інфармагенцтва БЕЛТА, “СБ. Беларусь сегодня” і Белтэлерадыёкампанію.
    24.07.2020
    Акцэнты

    Хільмановіч: адказ напісаны з чыноўніцкім цынізмам

    Сябра ГА “БАЖ”, публіцыст Уладзімір Хільмановіч атрымаў адпіску з гродзенскага  аблвыканкама. Журналіст звяртаўся ва ўстанову з прапановай зрабіць пашпарт турыста і на беларускай мове.
    25.10.2016
    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці